BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Freedom House і амэрыканскія адвакаты супраць крэдыту МВФ для Беларусі

30.10.2008
Freedom House і амэрыканскія адвакаты супраць крэдыту МВФ для Беларусі
Праваабарончая арганізацыя Freedom House і адвакацкая фірма Patton Boggs зьвярнуліся ў Міжнародны валютны фонд з просьбай не выдаваць Беларусі стабілізацыйнага крэдыту, пакуль амэрыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр знаходзіцца ў турме Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў адзін з адвакатаў фірмы Patton Boggs Джозэф Бранд. Э. Зэльцэр зьяўляецца кліентам гэтай фірмы.

У Менску знаходзяцца цяпер прадстаўнікі МВФ. Мэта візыту - правядзеньне перамоваў зь беларускімі ўладамі аб вылучэньні Беларусі крэдыту ў памеры 2 млрд. даляраў ЗША. Місія МВФ будзе працаваць у Менску да 6 лістапада.

На 31 кастрычніка прызначаны разгляд Вярхоўным судом Беларусі касацыйнай скаргі па справе Э. Зэльцэра. Амэрыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр за выкарыстаньне ілжывых дакумэнтаў і камэрцыйны шпіянаж 11 жніўня быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўленьня волі. Ён не прызнае сваёй віны.

Cпасылка 

Видео