BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сэмінар “Рэлігія і грамадзянская супольнасьць”

16.10.2008
Сэмінар “Рэлігія і грамадзянская супольнасьць”
Міжнародны сэмінар “Рэлігія і грамадзянская супольнасьць: новыя нацыянальныя межы і парадоксы глябалізацыі культурнай прасторы” ладзіцца на Украіне (Ялта, Крым).Арганізатары сэмінара: Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, Таўрыцкі нацыянальны ўнівэрсытэт імя В.Вярнацкага, Заходне-Мічыганскі ўнівэрсытэт (ЗША), Крымскае аддзяленьне таварыства канфліктолягаў Украіны, сетка культурнага абмену і міжэтнічнага даверу.

     На сэмінары будуць абмеркаваныя пытаньні:

     -Роля рэлігіі ва ўмовах глябалізацыі культурнай прасторы

     -Этнічная палітыка і культурныя межы

     -Рэлігійны фундаменталізм як выклік глябалізаванаму сьвету

     -Рэлігійная і этнічная ідэнтычнасьць як аб’ект маніпулятыўных тэхналёгіяў

     -Талерантнасьць і нянавісьць: філязофскія, этычныя і псыхалягічныя асьпекты

     -Дзяржаўна-царкоўныя стасункі і сацыяльнае служэньне ў грамадзянскай супольнасьці

     -СМІ як рэсурс кіраваньня шматэтнічным грамадзтвам

     -Рэлігія і адукацыя: у пошуках гармоніі і дыялёгу

     -Дыялёг рэлігіі і навукі ў 21 стагоддзі

     Спіс пытаньняў можа быць працягнуты.

     Праезд і разьмяшчэньне – за кошт удзельнікаў. Магчымы завочны ўдзел у працы сэмінару. Матэрыялы выступаў удзельнікаў будуць апублікаваныя па выніках працы.

     Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 20 кастрычніка.

     Матэрыялы для публікацыі прымаюцца да 20 лістапада ў электронным і папяровым выглядзе.

     З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: [email protected], копія [email protected], Тацьцяна Сянюшкіна, а.с. 65, Севастопаль, 99043.

     Паводле рассылкі БАСР

Видео