BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Візавыя санкцыі зьнятыя на паўгоду. Фінансавыя застаюцца

13.10.2008
 Візавыя санкцыі зьнятыя на паўгоду. Фінансавыя застаюцца
Рада Эўразьвязу замарозіла візавыя санкцыі супраць А.Лукашэнкі і шэрагу ягоных чыноўнікаў на паўгоду.

Прадстаўнікі францускага старшынёўства Эўразьвязу падкрэсьлілі, што гэта павінна паспрыяць дэмакратызацыі ў Беларусі.

Санкцыі не здымаюцца з асобаў, якія падазраюцца ў дачыненьні да зьнікненьня апанэнтаў рэжыму.

Прыпыненьне санкцыяў датычыцца і А.Лукашэнкі. “Ён можа падарожнічаць”, – зазначыў адзін з эўрапейскіх дыпляматаў у Люксэмбургу.

Эўразьвяз пакідае за сабою права аднавіць санкцыі ў поўным аб'ёме, калі сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагоршыцца.

Тым часам фінансавыя санкцыі Эўразьвязу супраць А.Лукашэнкі і іншых высокапастаўленых прадстаўнікоў афіцыйнага Менску застаюцца ў сіле. У 2006 годзе Эўразьвяз пастанавіў замарозіць рахункі і маёмасьць А.Лукашэнкі і некалькіх дзясяткаў чыноўнікаў зь ягонага атачэньня на тэрыторыі ўсіх краінаў Эўразьвязу.

"Беларускі народ стаіць перад гістарычным выбарам: рухацца ў кірунку дэмакратыі і незалежнасьці альбо ў кірунку палітычнай стагнацыі", – зазначыла Бэніта Фэрэра-Вальднэр пасьля сустрэчы зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Спасылка 

Видео