BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брэсце стартаваў конкурс маладой журналістыкі «Праз Брэст у Еўропу»

11.10.2008
У Брэсце стартаваў конкурс маладой журналістыкі «Праз Брэст у Еўропу»

У Брэсце распачаўся рэгіянальны конкурс-праект маладой журналістыкі «Праз Б­рэст у Еўропу». Конкурс ладзіцца пры падтрымцы грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) і яго брэсцкай філіі.

.

Галоўная мэта творчага спаб­орніцтва — павышэнне зацікаўленасці маладых журналістаў ці тых, хто марыць абраць гэтую прафесію, да вывучэння і асвятлення гісторыі, культурных асаблівасцяў і турыстычнага патэнцыялу Берасцейшчыны, як непаўторнага рэгіёна Еўропы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты ўсіх навучальных установаў горада.

Творчыя працы прымаюцца да 10 лістапада 2008 года.

Галоўнае патрабаванне – праца мусіць раскрыць сутнасць назвы конкурсу, а менавіта — ўяўленне беларускага горада Брэста як брамы ў цывілізаваную Еўропу. Аўтары павінны выказаць свой погляд на родны горад, яго гісторыю, людзей, геаграфічнае становішча і досвед у Еўропе.

­
На малюн­ку: герб Брэста

Гэта могуць быць калектыўныя працы (у тым ліку, школьныя і студэнцкія сценгазеты, самвыдаты), які выйшлі ў свет у гэтым годзе. Акрамя таго, асобны конкурс будзе праведзены па наступных індывідуальных намінацыях:
-- лепшы фотарэпартаж;
-- лепшы артыкул па тэме;
-- лепшая праца мастацка-літаратурнага жанру (апавяданне, казка, верш, карыкатура і г.д.).

У складзе журы конкурсу прадстаўленыя вядомыя мясцовыя журналісты і краязнаўцы.

Пасля падвядзення вынікаў аўтары лепшых прац атрымаюць прызы. А 15 найбольш актыўных канкурсантаў змогуць павучыцца на семінарах першакласных журналістаў-практыкаў і прыняць удзел у 5-ці пазнавальных прэс-турах па памятных і найбольш адметных мясцінах Берасцейшчыны.

Па выніках конкурсу-праекта будзе выдадзены альманах з конкурснымі працамі ўдзельнікаў і іх уражаннямі ад прэс-тураў.

Работы прымаюцца на электронны адрас: [email protected].
Сценгазеты і самвыдаты таксама прымаюцца ў электронным выглядзе (у фарматах jpg ці pdf), альбо іх можна перадаць пры асабістай сустрэчы.

З усімі пытаннямі і прапановамі звяртайцеся па тэлефонах:
(029) 7828881 (Павел) альбо (029) 7985771 (Жанна).

Cпасылка 

Видео