BE RU EN
rss facebook twitter

Ірляндыя спрабуе аднавіць выезд беларускіх дзяцей на аздараўленьне

08.09.2008
 Ірляндыя спрабуе аднавіць выезд беларускіх дзяцей на аздараўленьне
У часе нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Эўразьвязу ў францускім Авіньёне ірляндзкі міністар замежных спраў Майкл Марцін расказаў калегам пра забарону замежнага аздараўленьне чарнобыльскіх дзяцей, якую беларускія ўлады ўвялі пасьля нядаўняга выпадку з барысаўскай школьніцай Таняй Казырай. 5 жніўня дзяўчына адмовілася вяртацца дадому пасьля вакацыяў у ЗША.

Паводле газэты Irish Times, ірляндзкі міністар паведаміў, што на наступным тыдні з Масквы ў Менск прыбудзе амбасадар Ірляндыі ў Расеі і Беларусі. Ён паспрабуе пераканаць беларускіх чыноўнікаў адмяніць міжнародную забарону на дзіцячае аздараўленьне. Міністар сказаў, што ўрад Ірляндыі цалкам падтрымлівае дзейнасьць ірляндзкага Chernobyl Children’s Project International (CCPI), які ладзіць гэтыя паездкі, і гатовы прадставіць Менску гарантыі і аргумэнты на карысьць працягу гэтай праграмы.

Ірляндзкі міністар лічыць Chernobyl Children’s Project International “выдатным прыкладам дабрачыннасьці і самаахвярнасьці ірляндцаў у вачох міжнароднай грамадзкасьці”.

“Мы вельмі хочам, каб беларускія ўлады падтрымалі гэтую праграму і традыцыя адпачынку і лекаваньня беларускіх дзяцей у Ірляндыі працягвалася”, заявіў у Авіньёне ірляндзкі міністар Майкл Марцін.

Ccылка 

Видео