BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пра гэта размаўляюць у Польшчы

15.08.2008
Пра гэта размаўляюць у Польшчы
Тыднёвік “Przekrój” закранае надзвычай актуальную тэму, прычым актуальную працяглы час. Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, у 2008 годзе цыгарэты заб’юць 5 мільёнаў чалавек. А ў ХХІ-м стагодзьдзі ад хвароб, выкліканых курэньнем, можа памерці 5 мільярдаў чалавек.

Два тыдні таму ў Эўрапейскім парлямэнце была створана рабочая група, якая займаецца пытаньнем нікатынавай залежнасьці. Згодна з праектам адпаведанага дакумэнту, які ствараецца ў эўраструктурах, да 2025 году на тэрыторыі Эўразьвязу будзе ўведзена забарона на гандаль тытунем.

Абмежаваньне курэньня ў грамадзкіх месцах прыносіць спадзяваныя эфэкты, падкрэсьлівае часопіс. У 2004 годзе Ірляндыя была першай краінай, якая ўвяла забарону курэньня ў грамадзкіх месцах, у тым ліку ў рэстаранах і кавярнях. Хутка тое ж самае зрабіла Вялікабрытанія. Аказваецца, што пасьля гэтага ў некаторых рэгіёнах зьменшылася колькасьць інфарктаў і выпадкаў сардэчна-сасудзістых захворваньняў. Паводле часопіса “Przekrój”, у рамках барацьбы з курэньнем эўрачыноўнікі хочуць увесьці адзіную, вельмі высокую стаўку акцыза на тытунёвыя вырабы ва ўсіх краінах Эўразьвязу.

Сусьветная арганізацыя здароўя лічыць курэньне глябальнай эпідэміяй. Паводле спэцыялістаў, транснацыянальныя тытунёвыя канцэрны інтэнсыўна працуюць над пашырэньнем колькасьці спажыўцоў тытуню. Найбольшы гігант – гэта канцэрн “Кітайскі тытунь”, другое месца займае амэрыканская група Алтр’я, у склад якой уваходзіць, у прыватнасьці, Філіп Морыс – вытворца вядомых цыгарэт “Марльбара”. Толькі ў адной Эўропе тытунёвыя канцэны штогод павінны прыцягнуць 500 тыс. новых курыльшчыкаў узамен за тых, хто кінуў курэньне альбо памёр, часта па прычыне курэньня.

У артыкуле адзначаецца, што ў Эўропе назіраецца тэндэнцыя да здаровага стылю жыцьця, і таму штогод колькасьць курыльшчыкаў зьмяншаецца на 2%. У сувязі з гэтым тытунёвыя канцэрны выдаткоўваюць мільярды далараў на рэкляму і прамамоўшэн сваіх вырабаў у краінах трэцяга сьвету, дзе курыць вялікі адсотак людзей. Прычым рэкляма накіравана да як мага маладзейшых патэнцыяльных спажыўцоў. Вядома, што калі чалавек пачне курыць у маладым узросьце, пазьней растацца з прызвычаеньнем будзе вельмі цяжка. Тытунёвае лёбі, якое надзвычай магутнае й багатае, цяжка перамагчы, лічаць некаторыя спэцыялісты. І таму асноўным мэтадам барацьбы павінны быць не забароны, а інтэнсыўная адукацыйная ды прафіляктычная кампанія, чытаем на старонках часопісу “Przekrój”.

А вось тыднёвік “Polityka” паведамле пра папулярны на постсавецкай прасторы сайт „Одноклассники”. Паводле часопіса, на сайце пад прозьвішчам Дзьмітры Мядзьведзеў зарэгістравана 629 чалавек, а Ўладзімір Пуцін – крыху больш за 200. Хто сапраўдны, а хто не – жаведацца цяжка. Хоць нейкі час таму Мядзьведзеў сказаў у інтэрвію, што сапраўды зарэгістраваўся на сайце „Одноклассники”.

Старонка налічвае каля 18 мільёнаў карыстальнікаў, у канкурэнтаў – сайта “vkontakte” – каля 14 мільёнаў. У артыкуле падкрэсьліваецца, што сайтам „Одноклассники” карыстаюцца ня толькі расейцы, але й жыхары іншых постсавецкіх рэспублік, у тым ліку й беларусы.

Дзякуючы старонцы можна ўсталяваць страчаны кантакт ня толькі з аднакласьнікамі, але й з калегамі па вучобе ва ўнівэрсытэце ды саслужыўцамі. Дарэчы, адразу ж пасьля таго, як у Інтэрнэце зьявіліся жаўнеры, у Расеі пачалася дыскусія наконт бясьпекі краіны. Напрыклад, на здымках можна было пабачыць жаўнераў на службе. Спэцыялісты сьцьвярджаюць, што дзякуючы сайту замежныя разьведкі могуць вылічыць, дзе знаходзіцца тая ці іншая база, унутраны распарадак вайсковай адзінкі й гэтай далей.

Сайтам „Одноклассники” цікавяцца таксама расейскія спэцслужбы, таму што дзякуючы яму можна даведацца пра сапраўдны матэрыяльны стан карыстальніка. І вылічыць, ці ён не скрывае даходы, паведамляе тыднёвік “Polityka”.

Спасылка 

Видео