BE RU EN
rss facebook twitter

АІ супраць артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу

07.08.2008
АІ супраць артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу
Кампанію па адмене артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, праводзіць міжнародная праваабарончая арганізацыя „Amnesty International”. Пра гэта агенцтву БелаПан паведамілі ў арганізацыі. За парушэньне згаданага артыкулу пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.

„Amnesty International” зазначае, што пасьля ўвядзеньня артыкулу 193-1 у Беларусі „былі папярэджаныя, аштрафаваныя, асуджаныя дзесяткі грамадзкіх актывістаў, апазыцыі, асабліва шмат моладзі. Было парушана іх права на свабоду сходаў, асацыяцый і выказваньняў”.

Праваабаронцы заклікаюць міжнародную супольнасьць працягваць ціск на беларускія ўлады пакуль ня будзе адменены артыкул.

Спасылка 

Видео