BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

5 сутак за сьцягі Эўразьвязу

08.07.2008
5 сутак за сьцягі Эўразьвязу
Актывістка кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліна Кур’яновіч атрымала 5 сутак арышту за тое, што ў заплечніку мела сьцяг Эўразьвязу.

Дзяўчына была затрыманая 3 ліпеня ў цэнтры Менску невядомымі асобамі ў цывільным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі й прагледзелі асабістыя рэчы Паліны. У заплечніку былі знойдзены некалькі сьцягоў Эўразьвязу. Дзяўчыну даставілі ў Цэнтральны РУУС, а пазьней – у турму на Акрэсьціна.

Месца знаходжаньня Паліны, час судовага працэсу й артыкул, паводле якога зьбіраліся судзіць актывістку, да апошняга моманту трымаліся ў таямніцы. Судзьдзя прызнала Паліну вынаватай у “нецэнзурнай лаянцы” і асудзіла на 5 сутак. Сьведкі з боку Паліны не былі праслуханы. Судзьдзя Тацяна Паўлючук заснавала сваё рашэньне на паказаньнях міліцыянта.

Cпасылка 

Видео