BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Данія – найлепшая краіна для бізнэсу

29.06.2008
Данія – найлепшая краіна для бізнэсу
На першым месцы апынулася маленькая Данія. “Жыцьцёвы ўзровень у Даніі можна лічыць найвышэйшым у сьвеце, - сьцьвярджае Forbes, - памер ВУП на адну асобу ў краіне склаў 37 тыс. даляраў ЗША”.

За мінулы год урад Даніі шмат зрабіў для скарачэньня колькасьці й ролі бюракратыі, актыўна прыватызуецца дзяржаўная ўласнасьць. Данія адмовілася ўваходзіць у зону эўра, тым ня менш яе нацыянальная валюта крона зараз вельмі стабільная, гэта стала магчымым дзякуючы нізкай інфляцыі й збалянсаванаму зьнешнегандлёваму абароту.

Дарэчы, у мінулым годзе Данія заняла першыя месцы ў рэйтынгах па ўзроўню асабістых свабод, самай малой у сьвеце карупцыі ўлады й найвышэйшым узроўні абароны прыватнай уласнасьці. 

У першую дзесятку ўвайшлі Ірляндыя, Фінляндыя, ЗША, Вялікабрытанія, Швэцыя, Канада, Сінгапур і Ганконг. Зачыняе першую дзесятку Эстонія. Летува, Латвія й Польшча увайшлі ў трыццатку найлепшых. Украіна заняла 75 месца, Расея – 86.

Апошнія ў сьпісе Вэнэсуэла, Таджыкістан, Сірыя, Зымбабвэ й Чад. Беларусь у рэйтынгу часопіса Forbes ня ўдзельнічала.

Спасылка

Видео