BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брусэлі пратэстуюць працаўнікі польскіх сударэмонтных прадпрыемстваў

26.06.2008
У Брусэлі пратэстуюць працаўнікі польскіх сударэмонтных прадпрыемстваў
Апоўдні ў Брусэлі пачаўся пікет, зладжаны працаўнікамі польскіх сударэмонтных прадпрыемстваў. Зьвязаўская камісар па пытаньнях канкурэнцыі Нэлі Крус атрымала ад іх пэтыцыю з патрабаваньнем захаваць прадпрыемствы ў Гдыні, Гданьску й Шчэціне.
Пікетчыкі патрабуюць, каб Эўразьвяз зацьвердзіў дапамогу польскага ўраду, якая была прызнаная прадпрыемствам пасьля далучэньня Польшчы да эўрапейскай супольнасьці.

Камісар заявіла, што прыме канчатковае рашэньне пасьля таго, як пазнаёміцца з плянамі мадэрнізацыі, якія да заўтрашняга дня павінен даслаць польскі ўрад.

Палякі просяць прадоўжыць тэрмін, прызначыны на пошукі новых інвэстараў для прадпрыемстваў, на якіх, як зазначаецца ў пэтыцыі, працуюць высокакваліфікаваныя адмыслоўцы й выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналёгіі. Калі Эўразьвяз не паставіцца прыхільна да просьбы палякаў, адно рашэньне можа пазбавіць працы 80 тысяч асобаў.

Спасылка

Видео