BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былы савецкі памежнік выйграў працэс супраць Латвіі

26.06.2008
Былы савецкі памежнік выйграў працэс супраць Латвіі
Эўрапейкі трыбунал па правох чалавека пазытыўна разгледзеў позву былога афіцэра савецкіх памежных войск Яніса Адамонса супраць уладаў Латвіі. Суд  прыйшоў да высновы, што латвійскае кіраўніцтва неабгрунтавана забараніла яму ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах.

З пачатку 90-х гадоў Адамонс займаў высокія дзяржаўныя пасады: быў камандуючым памежнымі вайскамі, міністрам унутраных спраў, а таксама дэпутатам двух скліканьняў латвійскага парлямэнту. Аднак ў 2002 годзе, напярэдадні чарговых выбараў, Цэнтральная выбарчая камісія не дазволіла яму балятавацца ў дэпутаты, спаслаўшыся на заканадаўства, якое забараняла кандыдаваць у парлямэнт камуністычным функцыянэрамі й супрацоўнікам КДБ.Адамонс патрапіў  у „чорны спіс” з-за таго, што памежныя войскі, дзе ён служыў, былі падпарадкаваныя Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

Пазнаёміўшыся са справай, эўрапейскі трыбунал пастанавіў, што латвійскія ўлады парушылі артыкул № 3 Эўрапейскай канвэнцыі па правох чалавека. Згаданы артыкул гарантуе права на свабодныя выбары.

У пастанове Эўрапейскага трыбуналу зазначаецца, што латвійскае заканадаўства даволі абшырна трактуе пытаньне прыналежнасьці  грамадзянаў да савецкага  КДБ.
Трыбунал зазначае, што ўплывы КДБ распаўсюджваліся на ўсе сфэры грамадзкага жыцьця. У сувязі з гэтым, кожны выпадак неабходна разглядаць у індывідуальным парадку.
У адпаведнасьці з пастановай Стразбурскага трыбуналу, Латвія павінна выплаціць Адамонсу кампэнсацыю ў памеры 10 тысяч эўра.

Спасылка 

Видео