BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс міні - грантаў па экатурызме

24.06.2008
Конкурс міні - грантаў па экатурызме
У межах праекта ПРААН і Глябальнага экалягічнага фонду "Стварэньне ўмоваў для ўстойлівага функцыянаваньня сыстэмы водна-балотнай мясцовасьці ў Беларускім Палесьсі (падвышэньне эфэктыўнасьці іх кіраваньня і ўдасканаленьня практыкі землекарыстаньня)".

Адной з мэтаў праекта зьяўляецца фінансаваньне падтрымкі патэнцыйных і існуючых пастаўшчыкоў экатурысцкіх паслугаў у Беларускім Палесьсі. Атрымаць фінансавую падтрымку могуць жыхары Бярозаўскага, Драгічынскага, Пінскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці, а таксама Жыткавічскага раёну Гомельскай вобласьці.

Прадстаўленыя заяўкі будуць разгледжаныя спэцыяльна створанай камісіяй. Канчатковай мэтай кожнай адабранай заяўкі мусіць быць унёсак ва ўстойлівае разьвіцьцё экатурызму ў Беларускім Палесьсі. Максымальны памер бескаштойнай дапамогі можа дасягаць 2500 даляраў ЗША на заяўку.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 ліпеня 2008 году. Заяўкі дасылайце па адрасе: 220048 г. Менск, вул. Калектарная, 10 оф.537, па факсе: (017) 226-59-54 з пазнакай "для Арцюшэўскага А.Г." альбо па мэйле: [email protected]. Адборачны конкурс будзе праведзены да 1 жніўня 2008 году, тэрмін рэалізацыі праектаў: да 10 лістападу 2008 году.

Кансультацыйную дапамогу і неабходную дакумэнтацыю для ўдзелу ў конкурсе можна атрымаць у каардынатара праекта па экатурызьме Ламака В.А.:029-663-89-21, [email protected]

Видео