BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Берліне распачалася фотавыстава «Барацьба за свабоду прэсы ў Беларусі»

17.06.2008
У Берліне распачалася фотавыстава «Барацьба за свабоду прэсы ў Беларусі»

Фотавыстава «Барацьба за свабоду прэсы ў Беларусі» адкрылася ў Берліне ў памяшканні аб’яднання прафесійных саюзаў Verd.di. Імпрэза была арганізаваная Еўрапейскай Федэрацыяй Журналістаў (EFJ) сумесна з ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

На выставе прадстаўленыя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць асаблівасці працы беларускіх журналістаў. Усяго выстава складаецца з двух дзесяткаў фотакадраў, якія адлюстроўваюць амаль 10 гадоў працы беларускіх незалежных журналістаў.

 
Здымак, які прадстаўлены ў экспазіцыі

Каля паловы гэтых здымкаў датаваныя гэтым годам. Сярод іх — фотаздымкі, зробленыя падчас ператрусаў у кватэрах журналістаў, вызвалення карэспандэнта «Нашай Нівы» Сямёна Печанко, а таксама здымкі працы журналістаў падчас вулічных акцыяў.

Фотавыстава «Барацьба за свабоду прэсы ў Беларусі» адбываецца ў межах штогадовай канферэнцыі Еўрапейскай Федэрацыі Журналістаў (EFJ). У гэтым годзе канферэнцыя мае назву «Журналістыка на ростанях». Яна прысвечана ўзаемадзеянню і барацьбе паміж журналістамі і іхнімі наймальнікамі.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі 34 краінаў Еўропы. ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрошаная на канферэнцыю ў якасці назіральніка.

Спасылка

Видео