BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі адкрываецца шведская амбасада

13.06.2008
У Беларусі адкрываецца шведская амбасада
Паўнавартасная амбасада Швецыі адкрыецца ў Беларусі. Дагэтуль у нашай краіне дзейнічала толькі аддзяленне амбасады.

12 чэрвеня 2008 года рашэннем шведскага ўрада на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь прызначаны сп. Стэфан Эрыксан. Нагадаем, што менавіта ён з верасня 2005 года ўзначальвае аддзяленне шведскай амбасады ў Мінску.

Плануецца, што да выканання сваіх новых абавязкаў сп. Эрыксан прыступіць напрыканцы лета. Адкрыццё амбасады адбудзецца, як мяркуецца, напрыканцы гэтага года.

Спасылка

Видео