BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускія мастакі ў эстонскім парлямэнце

12.06.2008
Беларускія мастакі ў эстонскім парлямэнце

11 чэрвеня ў эстонскім парлямэнце адчынілася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры».

Аўтары выставы – гэта ня толькі знакамітыя беларускія мастакі, такія як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, але й маладыя: Юры Платонаў, Янка Рамановіч і Юлія Шатэрнік. Усе яны зьяўляюцца ўдзельнікамі творчай групы "Пагоня", вядомай сваёй адданасьцю ідэям дэмакратыі й нацыянальнага адраджэньня Беларусі.
 
 Выставу адчыніла віцэ-сьпікер эстонскага парлямэнту спадарыня Крысьціна Оюлянд. Яна выказала удзячнасць і падтрымку беларускім дзеячам мастацтва за тое, што яны робяць для захаваньня нацыянальнай культуры Беларусі. У адкрыцьці ўзялі ўдзел мастак Алесь Шатэрнік і палітык Зянон Пазьняк. На адкрыцьцё прыйшлі эстонскія парлямэнтары, грамадзкія дзеячы й журналісты. 

Спасылка

Видео