BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Амэрыка й Эўразьвяз разам зьвяртаюцца да Беларусі

12.06.2008
Амэрыка й Эўразьвяз разам зьвяртаюцца да Беларусі

ЗША й Эўразьвяз заклікалі Беларусь неадкладна й безь ніякіх умоваў вызваліць усіх палітычных вязьняў. Менавіта беларускія ўлады нясуць адказнасьць за парушэньні правоў чалавека, гаворыцца ў заяве, прынятай на двухбаковым саміце ў славэнскім горадзе Брдо.

Нядаўна палітыкі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў пабывалі ў Брусэлі, дзе заклікалі да большага адзінства паміж ЗША й Эўразьвязам у падыходзе да Беларусі. Гаворыць сустрашыня АДС Анатоль Лябедзька.

А. Лябедзька: Мы зацікаўленыя ў тым, каб па беларускім пытаньні была адзіная стратэгія й кансалідаваны падыход як Вашынгтону, гэтак і Брусэля. Пытаньне палітычных вязьняў самае вострае. Тут павінна быць салідарнасьць як унутры краіны, так і сярод нашых замежных партнэраў. Таму мы толькі вітаем такое аднадумства. Факт наяўнасьці палітычных вязьняў - гэта вельмі дрэнны фон для правядзеньня перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі, ён нэгатыўна ўплывае на мажлівасьці супрацоўніцтва паміж афіцыйным Менскам, Эўрапейскім Зьвязам ды ЗША.

ЗША й Эўразьвяз асуджаюць таксама крокі афіцыйнага Менску супраць дыпляматычных місіяў.

Спасылка 

 

 

Видео