BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне

02.05.2008
Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне

 Гарадзенскае грамадзкае аб'яднаньне "Цэнтр "Трэці сектар" у партнэрстве з Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Эвангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыцьцё штодзённасьці”.

Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валоданьня ангельскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасьцю да журналістыкі.

Праект закліканы спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэньню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачаньня Германіі ў Беларусі.  

У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.

Этапы рэалізацыі праекта:

       - Гародня – 20-28 ліпеня.

       - Германія – лета 2009 года.

       Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадзкасьці абедзвюх краінаў. 

       Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 траўня.

        За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта [email protected] . 

Видео