BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

CORE для забруджаных раёнаў: каб жыць ва ўмовах выжываньня

25.04.2008
CORE для забруджаных раёнаў: каб жыць ва ўмовах выжываньня

Нават праз 22 гады пасьля катастрофы на ЧАЭС забесьпячэньне радыялягічнай бясьпекі прадуктаў, зьмена стаўленьня людзей да малых дозаў радыяцыі і перапрафілірваньне прыватных гаспадарак застаюцца  самымі актуальнымі тэмамі. Менавіта гэтымі актуаліямі і займаецца праект ПРААН – праграма CORE «Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі», у якім бярэ ўдзел і Эўрапейская Супольнасьць і непасрэдна Эўракамісія  праз праекты ТАСІS.

Белорускія  партнэры CORE --  Камчарнобылю і вертыкаль, супрацоўнікі НДА і проста неабыякавыя людзі, якіх хвалюе гэтая праблематыка. CORE накіраваны на дапамогу 4-м раёнам Беларусі: Брагінскаму, Чачэрскаму, Слаўгарадзкаму, Столінскаму.

Статыстыка CORE:

Разам – 146 праектаў, зь бюджэтам у 9 млн. эўра

37 праектаў рэалізавана, яшчэ 20 рэалізуюцца.

73 проекты на 3,2 млн. эўра шукаюць партнэраў.

Праекты ў межах CORE звычайна невялікія. Яны ськіраваны на нейкую вузкія катэгорыі людзей і ўмоўна падзяляюцца на некалькі катэгорый: праекты па сацыяльна-эканамічнай рэабілітацыі, культурна–адукацыйныя, па ахове здароўя і забесьпячэньню радыелягічнай якасьці. Пералічым толькі некалькі са 146 праектаў. Напрыклад, гэта стварэньне мабільнай паліатыўнай службы для безнадзейна хворых Слаўгарадзкага і Чачэрскага раёнаў, радыёэкалягічных кружкоў у Брагінскім і Столінскім раёнах, дзе дзеці атрымліваюць веды аб радыяцыі і самі складаюць радыялягічныя мапы сваёй мясцовасьці, школьнай службы псыхалягічнай дапамогі дзецям з адхіленьнямі ў разьвіцьці ў Брагіне, стварэньне міні-хлебапекарні ў Чачэрску, якая будзе выпякаць хлеб для дзяцей з праблемных семьяў і сірат.

Ёсьць і буйныя праекты – напрыклад, “Рэабілітацыя пацыэнтаў з радыёіндуцыраваным ракам і іншымі захворваньнямі шчытападобнай залозы”, у межах якога закуплена абсталяваньне і расходныя матэрыялы для Столінскай раённай бальніцы. Было праведзена выязное дасьледаваньне людзей раёну, якое паказала – у 36% ёсьць паталёгія шчытападобнай залозы. Своечасовая яе дыягностыка і даступнасьць спецыялізаванай дапамогі дазваляюць не даводзіць справу да ўзнікненьня анкалёгіі. І гэта не пустыя словы – нават у Гомелі далёка не кожны можа трапіць да эндакрыноляга…

Што дала CORE?

Аляксей Чыстадарскі, адмыслоўца ў камунікацыях Каардынацыйнай групы праграмы:

– Дзейнасьць праграмы спрыяла пераходу ад пасыўнага прыняцьця гуманітарнай дапамогі да з’яўленьня мясцовых праектаў разьвіцця, якія прапаноўваюць самі жыхары. З дапамогай Программы CORE людзі атрымалі магчымасьць прымаць актыўны ўдзел у рэабілітацыі ўмоў жыцьця, навучыліся рыхтаваць і рэалізоўваць праекты разам з нацыянальнымі і міжнароднымі партнэрамі.

– Калі Праграма завяршаецца?

– 31 студзеня  2008 года. Зарэгістраваная яна да верасьня 2009-га.

– І што далей?

– Программа CORE стварыла ўмовы для доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Пытаньні каардынацыі праграмы CORE стануць адной з тэмаў абмеркаваньня на чарговым паседжаньні Савета па прыняцьцю рашэньняў Праграмы CORE, якое адбудзецца ў другой палове кастрычніка бягучага  году.

CORE-Agri: у маштабах сям’і

Сям’я Валянціны і Сьцяпана Калічэўскіх жыве ля лесу, дзе радыяцыйны фон у 10 Кюры. Працуюць у калгасе і як сьвята чакаюць грыбнога часу. Бо за пару месяцаў на грыбах можна зарабіць тысячы дзьве даляраў, а потым год іх праядаць.

- Я чула, што ў адной вёсцы ў суседнім раёне нейкі экспэрымэнт будуць ладзіць, грыбы-вешанкі вырошчваць, – расказвае Валянціна. Камусьці прывезьлі расаду, ці грыбніцу. Будуць прадаваць потым гэтыя грыбы, як лісічкі. Мы вось з мужыком таксама б заняліся, толькі дзе на экспэрымэнты грошы возьмеш...

Валянціна расказвае аб праекце праграмы CORE-Agri, якая працуе ў Слаўгарадскім і Столінскім раёнах. Зараз гэта самы буйны праект, у якім задзейнічаныя асабістыя падворкі сялян, якія зацікаўленыя ў вырошчваньні чыстай прадукцыі і павелічэньні даходнасьці ад яе рэалізацыі. Кожны год у ёй удзельнічае каля двухсот сем’яў. Ім дапамагаюць мікракрэдытамі, закупкамі новых парод жывёлаў, кармоў, новых сартоў расьлінаў, кансультацыямі і інфармацыйным суправаджэньнем.

CORE-Agri будзе рэалізаваны  да 2009 года. Ёсьць надзея, што навыкі, якія атрымаюць гаспадары, надалей будуць распаўсюджвацца самі па сабе, ад падворка да падворка. Бо сэнс праекту – ня столькі «даць  рыбу», колькі навучыць людзей гэтую рыбу лавіць.

Натальля Шарай

[email protected] 

Видео