BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Чарнобыль сёньня” у Эўрапейскім парлямэнце

17.04.2008
“Чарнобыль сёньня” у Эўрапейскім парлямэнце

Сёньня ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі адбыліся слуханьні “Чарнобыль сёньня”, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі.

Парлямэнцкія слуханьні ініцыявала група дэпутатаў Эўрапейскай народнай партыі. Пэрсанальна да іх арганізацыі спрычынілася парямэнтар Лайма Андрыкене.

Яна дапамагала фармаваньню Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Літве, спрыяе ініцыятыве прафэсара Юр’я Бандажэўскага ў стварэньні Цэнтру незалежнай экалягічнай эскпэртызы і дасьледзінаў.

У слуханьнях бралі таксама ўдзел дэпутаты па сувязях зь Беларусьсю і яе кіраўнік Яцэк Пратасэвіч, прадстаўнікі Эўракамісіі.

Пад час слуханьняў выступілі прафэсар Юрый Бандажэўскі, акадэмік Іван Нікітчанка й іншыя прадстаўнікі беларускай дэлегацыі.

Па выніках слуханьняў ухвалена дэклярацыя. У ёй даецца палітычная ацэнка чарнобыльскай катастрофы, як злачынства савецкага рэжыму. У ёй таксама гаворыцца, што аўтарытарная прырода і самаізаляцыянісцкая палітыка беларускага рэжыму стварае дадатковыя перашкоды для таго, каб эфэктыўна пераадольваць наступствы чарнобыльскай катастрофы. І на жаль, не спрыяе шчыльнейшай супрацы Эўразьвязу па шырэйшым коле пытаньняў агульнага клопату, уключаючы чарнобыльскія. І такім чынам, не дазваляе перайсьці да больш грунтоўнай фінансавай падтрымкі ЭЗ гэтых пытаньняў.
 

Спасылка

Видео