BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Польшчы завершаная ратыфікацыя Лісабонскай дамовы

11.04.2008
У Польшчы завершаная ратыфікацыя Лісабонскай дамовы

Лісабонская дамова змяняе галоўную дамову аб Еўрапейскім Саюзе і дамову аб Еўрапейскай Супольнасці. Яна была падпісаная ў Лісабоне 13 снежня 2007 года.

На мінулым тыдні закон аб ратыфікацыі быў прыняты сеймам і сенатам Польшчы, не гледзячы на некаторыя сумневы, якія выказвала польская партыя "Права і справядлівасць". Паводле думкі апошняй, падпісаны закон недастаткова абараняе польскія інтарэсы. У перамовах паміж прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам прадстаўнікі кааліцыі і апазіцыі дасягнулі паразумення і закон падтрымала пераважная большасць.

Акрамя закону, які дазваляе прэзідэнту ратыфікацыю дамовы, павінен з’явіцца таксама так званы “закон аб гарантыях”. Будуць у ім, між іншым, запісы аб непарушальнасці Брытанскага пратаколу, а таксама аб абмежаванні ўжывання Хартыі фундаментальных правоў.

Спасылка

Видео