BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канфэрэнцыя для беларуска-нямецкіх партнэрстваў

03.04.2008
 Канфэрэнцыя для беларуска-нямецкіх партнэрстваў

Дортмундзкі міжнародны адукацыйны цэнтр запрашае беларуска-нямецкія партнэрскія ініцыятывы, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі дарослых, да ўдзелу ў канфэрэнцыі “Нефармальная адукацыя дарослых у Германіі”.

 Канфэрэнцыя адбудзецца 21-22 чэрвеня. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя арганізацыі і партнэрскія ініцыятывы Германіі і Беларусі.

У праграме: разгляд фенамена “нефармальная адукацыя дарослых”, яго роля ў разьвіцьці асобы і грамадзтва, пытаньні ўзаемадзеяньня недзяржаўных арганізацый адукацыі дарослых і дзяржавы, абмен досьведам і ідэямі.

Канфэрэнцыя ёсьць часткай адукацыйнага візыту для групы беларускіх экспертаў з 17 да 22 чэрвеня.

Усе выдаткі беларускіх удзельнікаў – за кошт арганізатараў.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 5 траўня.

Заяўкі прымаюцца ў IBB Dortmund толькі па запрашэньні і ад імя нямецкіх партнэраў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы
www.ibb-d.de, па эл. пошце [email protected] (Dorothea Wolf), па тэлефоне  0231 / 95 20 96 20.

Видео