BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

GEANT можа выйсьці за межы Эўропы

07.03.2008
GEANT можа выйсьці за межы Эўропы

Брусэль выдаткоўвае 93 мільёны эўра на мадэрнізацыю пан-Эўрапейскай навукова-адукацыйный сеткі GEANT. Хутка да яе далучыцца яшчэ болей падобных сетак па ўсім сьвеце. Ужо сёньня эўрапейскае навукова-адукацыйная прастора аб’ядноўвае ля 30 мільёнаў карыстальнікаў.

Зараз GEANT існуе ў выглядзе больш мадэрнізаванай GEANT 2пан-Эўрапейскай навукова-адукацыйнай сеткі сёмага пакаленьня. Афіцыйна існуе з 2004, а стваралася пры ўдзеле Эўракамісіі і Эўрапейскага нацыянальнага навукова-адукацыйнага сеціва, кіруецца DANTE.

Штогод на абслугоўваньне GEANT выдаткоўваецца 23 мільёны эўра. GEANT мае неверагодны патэнцыял для вызначэньня таго накірунку, у якім будзе разьвівацца адукацыя і навука ва ўсёй Эўропе. Гэтая мульцігігабітная інтэрнэт-сетка злучае больш за 3500 адукацыйных установаў Эўропы з 34 краінаў. Адна з перавагаў GEANT — хуткасьць перадачы дадзеных: 1–12 гігабіт.

У 2003 да GEANT далучылася Расея: у Маскве на базе «Міжведамаснага супэркампутарнага цэнтру» функцыянуе адмысловы вузел.

Са жніўня 2004 Нацыянальны цэнтар інфармацыйных рэсурсаў і тэхналёгій Беларусі ўвёў у эксплуатацыю канал сувязі з GEANT праз польскую навуковую сетку PIONIER — так таньней. Але праз нацыянальныя дасьледчыя сеткі Беларусь з пан-Эўрапейскаю не зьнітаваная.

У 2005 ішлі перамовы аб больш глыбокай інтэграцыі Беларусі і Ўкраіны ў GEANT. У выніку, у мінулым годзе Ўкраінская нацыянальная адукацыйная сетка «УРАН» далучылася да GEANT.

GEANT увесь час удасканальваецца. У хуткім часе колькасьць падлучаных краінаў вырасьце, пашырыцца геаграфія ахопу, як і сфэра дзейнасьці. Напрыклад, адна з мэтаў GEANT — забясьпечыць хуткім і якасным Інтэрнэтам ня толькі кожную хату, але нават і аўтамабіль. Больш глябальна — GEANT удзельнічае ў касьмічных праграмах, у праграмах зьніжэньня шкодных выкідаў у атмасфэру і гэтак далей.

Спасылка

Видео