BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заява Камісара Піебалгса і Міністра Візьяка аб вырашэнні расійска-ўкраінскага газавага канфлікту

06.03.2008
Заява Камісара Піебалгса і Міністра Візьяка аб вырашэнні расійска-ўкраінскага газавага канфлікту

Камісар Піебалгс разам са славенскім Міністрам Візьякам - Старшынства ЕС - заклікалі да рашучых высілкаў па вырашэнні цяперашніх разыходжанняў паміж Газпромам і Нафтагазам Украіны, і патрабавалі, каб пастаўкі ў ЕС не перапыняліся. Камісар Піебалгс склікаў паседжанне Каардынацыйнай групы па газе ЕС.

Еўрапейская Камісія атрымала інфармацыю аб тым, што Газпром скараціў пастаўкі ва Ўкраіну 3 сакавіка і што ён аб'явіў аб сваім намеры яшчэ больш зменшыць аб'емы сваіх паставак газу на Ўкраіну сёння ўвечары, але заўважыў, што гэта не адаб'ецца на пастаўках у ЕС. Разам з Міністрам Візьякам Камісар Піебалгс заклікаў бакі прыкласці ўсе высілкі для хуткага вырашэння спрэчных момантаў, якія існуюць паміж імі. 

На сённяшні дзень ніводная з краінаў-сябраў ЕС на паведаміла аб змяншэнні аб'ёмаў паставак. 

Камісар Піебалгс заявіў: "Еўрапейскі Саюз лічыць, што ў мінулым Газпром прадэманстраваў сваё імкненне быць надзейным паст аўшчыком газу ў Еўрапейскі Саюз, а Ўкраіна грала падобную ролю ў якасці транзітнага партнера ЕС. ЕС лічыць гэта надзвычайна важным і чакае , што бакі прыкладуць усе высілкі для хуткага і надзейнага вырашэння спрэчных момантаў паміж імі. Акрамя таго, мы чакаем, што абодва бакі забяспечаць бесперапыннасць паставак газу ў ЕС." 

Акрамя таго, Камісар Піебалгс склікаў паседжанне Каардынацыйнай групы па газе ЕС, якая павінна забяспечыць скаардынаваную рэакцыю ЕС на дадзеную сітуацыю.

Кантакты: 

Фэран Тарадэлас (Ferran Tarradellas): +32/2.296.62.93, +32/498.966.293 - [email protected]

Мэрылін Карутэрс (Marilyn Carruthers): +32/2.299.94.51, +32/498.999.451 - [email protected]

Афіцыйную інфармацыю Еўрапейскай Камісіі можна ў любы час атрымаць тут. 

 

Видео