BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У аўстрыйскім парлямэнце гаварылі пра візы для беларусаў

06.03.2008
У аўстрыйскім парлямэнце гаварылі пра візы для беларусаў

Пытаньне пра кошты шэнгенскіх візаў для беларусаў было ўзьнятае на сустрэчы ў Вене паміж другім старшынём Нацыянальнай Рады Аўстрыі Міхаэлем Шпіндэлегерам і дэлегацыяй дэпутатаў літоўскага Сойму.

Як заявілі літоўскія парлямэнтары, цяперашнія кошты шэнгенскіх візаў для беларусаў — 65 эўра — вельмі высокія ў супастаўленьні зь сярэднімі даходамі жыхароў гэтай краіны.

“Усё гэта вельмі прыкра, улічваючы тыя добрыя сваяцкія і сяброўскія сувязі, якія традыцыйна існавалі паміж літоўцамі і беларусамі і якія працягваюцца й цяпер, пасьля ўступу Літвы ў Эўразьвяз”, — падкрэсьлілі літоўскія палітыкі.

Другі старшыня аўстрыйскага парлямэнту Міхаэль Шпіндэлегер паабяцаў, што праінфармуе міністра замежных спраў Урзалу Пласьнік пра візавае пытаньне.

Спасылка

Видео