BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Эўропе ня будзе лямпачак Ільіча

03.03.2008
У Эўропе ня будзе лямпачак Ільіча

Няспынны рост коштаў на вуглевадароды й пагроза зьмяненьня клімату вымушае Эўропу ўсё болей думаць аб энергаэффектыўнасьці. У краінах Эўразьвязу разгарнулася сапраўдная дыскусія аб неабходнасьці найхутчэйшага пераходу на энэргазьберагальныя лямпы. Напрыклад, брытанцы абвясьцілі, што да 2010 года яны адмовяцца ад звычайных лямпаў накальваньня і будуць карыстацца толькі  энергазьберагальнымі. Брытанцы сьпяшаюцца эканоміць - а Эўразьвяз плянуе тое ж з 2011 года.

Да студзеня 2008 года брытанцы пазбавяцца лямпачак на 150 Ват, яшчэ праз год –стоватных. А праз тры гады ў хатах і на прадпрыемствах мусяць зьліквідаваць усе энергазатратныя лямпачкі. Гэта ідэя базуецца на вылічэньнях дастаўцаў электраэнэргіі. Яе падтрымаў і урад, і энергетычная прамысловасьць.  Рэалізацыя яе дазволіць англічанам ня толькі эканоміць грошы, але й на 60% панізіць выкіды вуглякіслай газы да 2050 году. Нямецкі міністр экалёгіі Зігмар Габрыель катэгарычна заявіў, што Эўропа ня можа больш выкідваць грошы на малаэфэктыўныя лямпы накальваньня. І нагадаў, што адмова ад іх можа зэканоміць Германіі ў бліжэйшыя гады  “1-2 атамныя станцыі”.

Аб эканоміі электрычнасьці шмат гавораць і ў Беларусі. Існуе нават Камітэт па энергаэфэктыўнасьці. Краіна штогод скарыстоўвае  34 мільярды кіляват, пятая частка (7,14 мльрд. кВат) прыпадае на жыльлёва-камунальную гаспадарку. Да 2020 яна пачне “спальваць” па 12,7 мльрд. кВатт у год. Але мяняць хатнія лямпы накальваньня на энергазьберагаючыя  чамусьці нас ніхто не заклікае.

Чаму ?

 - Бо энергазберагальныя лямпы досыць дарагія і для большасьці семьяў замена ўсіх у кватэры - гэта вялізныя грошы. – Адказвае спэцыяліст па інвэстыцыях у энэргетыцы  Валянцін  Мацкевіч. - І тут дзяржава не дапаможа – у яе ня тыя фінансавыя  магчымасьці. Дарэчы, людзі, якія добра зарабляюць, умеюць лічыць грошы. Таму ў хаце без усялякай рэклямы карыстаюцца энергазьберагальнымі. Насамрэч я таксама не разумею, чаму няма прапаганды і агітацыі за энэргазьберагальныя лямпачкі, бо тыя ж рэклямныя ролікі не патрабуюць непад’ёмных грошай – адрозна ад рэспубліканскай энергазьберагальнай праграмы.

Па словах экспэрта, увогуле праграмы па энэргаэфэктыўнасьці для краіны праблемныя:

-- Раней энэргетыкі рабілі адлічэньні, каб выканкамы рэалізоўвалі мерапрыемствы па энергаэфэктыўнасьці. Але самім энергетыкам гэтыя грошы патрэбныя на новае абсталяваньне, новыя тэхналёгіі – беларускія электрастанцыі выпрацавалі 60% свайго рэсурсу. У краіны не стае грошай на мерапрыемствы, якія маглі б  зрабіць эканоміку сапраўды энергаэфэктыўнай. Дый увогуле назіраюцца нейкія падвойныя стандарты. Напрыклад, у пляны рэканструкцый будынкаў часьцей за ўсё ўлучаны абавязкі па асьвятленьні фасадаў. Нават тых, што ня маюць эстэтычнай каштоўнасьці. Хто-небудзь лічыў, колькі грошай выкідваюць проста так? Канешне, там ставяцца малазатратныя лямпы, але ж гэта таксама грошы. Дарэчы, па маіх назіраньнях, у Эўропе такога ўжо няма – там разумна лічаць кожны цэнт, -- кажа Валянцін  Мацкевіч .  

Даведка:

Звыклая лямпа накальваньня збольшага грэе навакольле – толькі 5% спажываемай энергіі яна ператварае ў сьвятло. Энергазберагальныя лямпы трацяць на 80% меней электраэнергіі і даюць большы светавыхад. У Беларусі энергазьберагальная лямпа каштуе 6-10 даляраў, але яе гарантыйны тэрмін працы – год.

 

Натальля Шарай

[email protected]

Видео