BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Офіс АБСЭ працягне працу ў Беларусі

21.01.2008
Офіс АБСЭ працягне працу ў Беларусі

Як паведаміў пасол Нямеччыны Гебхардт Вайс, беларускія ўлады далі згоду на працяг працы офісу.

Паводле нямецкага пасла ў хуткім часе кіраўніком установы стане нямецкі дыплямат. Ім стане Ганс Ёхэн Шмідт, ён зойме гэтую пасаду ў лютым.

Апошнім часам ён ўзначальваў аддзел двухбаковых культурных адносінаў у МЗС Нямеччыны, да гэтага быў намесьнікам пасла Нямеччыны ва Ўкраіне.

Пасол Вайс сказаў, што “можна і трэба весьці дыпляматычны дыялёг на вострыя тэмы, але робячы гэта ўзважана і не выкарыстоўваючы “гукаўзмацняльнікаў”.

http://svaboda.org/content/None/871154.html


Видео