BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дыпляматы Ізраілю і Швэцыі прынятыя ў Саюз пісьменьнікаў

21.12.2007
Дыпляматы Ізраілю і Швэцыі прынятыя ў Саюз пісьменьнікаў

Рада Саюзу беларускіх пісьменьнікаў учора на чарговым пасяджэньні прыняла рашэньне аб прыняцьці ганаровымі сябрамі сваёй арганізацыі двух акрэдытаваных у Беларусі дыпляматаў. Гэта амбасадар дзяржавы Ізраіль у Беларусі Зэеў Бен Ар’е і кіраўнік дыпляматычнай місіі каралеўства Швэцыя ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Гэтае рашэньне Рада аргумэнтавала тым, што названыя дыпляматы актыўна цікавяцца літаратурай краіны свайго знаходжаньня, і дзеля таго, каб чытаць яе ў арыгінале, вывучылі беларускую мову. Але самае галоўнае, што яны сталі прапагандыстамі беларускай літаратуры ў сваіх краінах. Спадары Зэеў Бен Ар’е і Стэфан Эрыксан пачалі перакладаць з арыгіналу творы беларускіх пісьменьнікаў на свае родныя мовы.

Дзякуючы Зэеву Бен Ар’е ўпершыню загучалі на мове іўрыт творы Васіля Быкава, адзін зь – апавяданьне “Бедныя людзі” – ужо надрукавана ва ўплывовым ізраільскім часопісе “Дах”.

На швэдзкую творы Васіля Быкава перакладаліся за савецкім часам, але то былі пераклады з расейскай. Стэфан Эрыксан упершыню пераклаў некалькі апавяданьняў Васіля Быкава непасрэдна з мовы арыгіналу.
http://www.svaboda.org/content/Article/868510.html

Видео