BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гародні

13.12.2007
Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гародні

Прэзэнтацыя эўрапейскіх праграм для моладзі, новых выданьняў для адукатараў, кніг, выдадзеных у межах міжнародных праектаў – усё гэта адбываецца ў межах Тыдня нефармальнай адукацыі, які распачаўся 8 сьнежня ў Гародні.

У першы дзень Тыдня гарадзенскай моладзі былі прадстаўленыя праграма Эўразьвяза “Моладзь у дзеяньні”, а таксама праекты і праграмы сеткі эўрапейскіх моладзевых медыя-арганізацый European Youth Press.

Тыдні нефармальнай адукацыі ладзяцца ў Беларусі ўжо трэці год. Іх арганізатарамі з’яўляюцца арганізацыі грамадзянскай адукацыі (АГА). У склад гэтай сеткі ўваходзяць гарадзенскія грамадзкія арганізацыі “Цэнтр “Трэці сектар” і “ВІТ”. Мэтай “Тыдняў” з’яўляецца прыцягненьне ўвагі да ролі нефармальнай адукацыі ў разьвіцьці чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны. Тэма сёлетняга Тыдня – “Беларусь Эўрапейская”.

Вітаўт Руднік

"Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны"

Видео