BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Страсбург: апошняя ў гэтым годзе пленарная сэсія Еўрапарламенту

11.12.2007
Страсбург: апошняя ў гэтым годзе пленарная сэсія Еўрапарламенту

У Страсбургу пачынаецца апошняя ў гэтым годзе пленарная сэсія Еўрапейскага парламенту. Парламент зоймецца прыняццем еўрапейскага бюджэта на наступны год, бяспекай чыгуначнага транспарту, а таксама аховай атмасфернага паветра.

Сэсія пройдзе пад уплывам саміта ЕС, які будзе праходзіць у Лісабоне і на якім адбудзецца падпісанне Дамовы аб рэформах. Еўрадэпутаты выслухаюць прапановы Еўрапейскай Рады і Еўракамісіі па гэтай справе. У сераду, за дзень перад самітам, кіраўнікі еўрапейскіх інстытутаў у Страсбургу ўрачыста падпішуць Хартыю асноўных правоў ЕС, якую не прынялі дзве дзяржавы – Польшча і Вялікая Брытанія.

Згодна з традыцыяй, на апошняй сэсіі парламент зацвердзіць бюджэт Еўрапейскага Саюзу на наступны год, сума якога складзе каля 120 мільярдаў еўра. У межах захадаў па ахове навакольнага асяроддзя, парламент прапануе увядзенне ліміту канцэнтрацыі газаў у паветры. Будзе таксама падтрыманая прапанова аб лібералізацыі рынку запасных частак для аўтамабіляў.

Паводле Polskie Radio Online
Пераклад: Новая Еўропа</a>

 


Видео