BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нямецкія пабрацімы прывезлі ў Полацк інвалідныя крэслы і слухавыя апараты

05.12.2007
Нямецкія пабрацімы прывезлі ў Полацк інвалідныя крэслы і слухавыя апараты

Чарговы груз з гуманітарнай дапамогай прыйшоў днямі ў Полацк. Напярэдадні калядных і навагодніх святаў у госці да палачанаў зноў завіталі сябры з нямецкага горада-пабраціма Фрыдрыхсхафена. 

У межах новага праекта «Паслухай!», які зладзіла нямецкае грамадскае аб’яднанне «Кола сяброў» («Фройндескрайс»), 50 полацкіх дзетак, што маюць праблемы са слыхам, атрымаюць слухавыя апараты. 

Іншая арганізацыя з Фрыдрыхсхафена, «Полацк-Трэф», падрыхтавала гуманітарную дапамогу для палачан. У прыватнасці, дзіцячы сацыяльны прытулак атрымае пасцельную бялізну, адзенне і абутак, а таксама пральную і прасавальную машыны. Полацкія інваліды атрымаюць дзесяць інвалідных крэслаў. У Цэнтральную гарадскую бальніцу паступіць перавязачныя матэрыялы і неабходныя запчасткі для абсталявання. 
Не забыліся нямецкія сябры нават на полацкіх ахоўнікаў правапарадку — парк гарадскога аддзела унутраных спраў папоўніцца спецыяльным аўтамабілем. 
Акрамя таго, нямецкі бізнэсовец Карл Фрэнкель па традыцыі даслаў палачанам салодкія падарункі. 

Андрэй Аляксандраў

[email protected]

Видео