BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Саннікаў: За «ціхімі» сігналамі ўлад пакуль нічога не стаіць

24.11.2007
Андрэй Саннікаў: За «ціхімі» сігналамі ўлад пакуль нічога не стаіць

Статс-міністр Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Гернат Эрлер, дэпутаты Бундэстага, якія прадстаўляюць фракцыі ХДС/ХСС, СДП і «Зялёныя», амбасадар Нямеччыны Гебхардт Вайс, супрацоўнікі МЗС Нямеччыны сустрэліся сёння ў Менску з міжнародным каардынатарам Хартыі’97 Андрэем Саннікавым, старшынёй Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам, лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і кіраўніком аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколам Статкевічам. Падчас сустрэчы палітыкі размаўлялі пра сітуацыю ў Беларусі і пра тое, наколькі беларускія ўлады гатовыя выканаць прапановы Еўразвяза, зробленыя год таму.

«Падчас сустрэчы мы абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, адштурхоўваючыся ад тых заўваг, якія былі зробленыя статс-міністрам Гернатам Эрлерам на Менскім форуме – пра «ціхія» сігналы з Менска. На мой погляд, выступ Эрлера быў збалансаваны, рэалістычны, з даволі акуратна расстаўленымі акцэнтамі. Нямецкі палітык заявіў, што ў Беларусі – еўрапейскае прызначэнне. З яго выступу было зразумелае, хто і што замінае развіццю Беларусі на цяперашнім этапе. Відавочна, што пазіцыя як Нямеччыны, так і ЕЗ у цэлым дастаткова прапрацаваная: акрамя прапаноў ЕЗ, былі і іншыя заявы – як ад прадстаўнікоў Еўракамісіі, так і ад прадстаўнікоў Рады Еўразвяза. Перашкоды на шляху развіцця Беларусі добра бачныя. Чым больш праходзіць часу, тым больш зразумела, што зацятасць і нежаданне ўлад прымаць прапановы ЕЗ можа прывесці да сур'ёзнага крызісу, як ва ўладзе, так і ў краіне», – заявіў пасля сустрэчы міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў.

Па словах Саннікава, падчас сустрэчы з нямецкімі палітыкамі казалася таксама пра неабходнасць вызваліць у Беларусі палітвязняў, спыніць рэпрэсіі, правесці свабодныя выбары.

«Мы казалі пра існаванне ва ўладзе групы людзей, якія хацелі б, каб кантроль і рэпрэсіі сталі больш жорсткімі. І казалі пра тое, што акрамя «ціхіх» сігналаў, за якімі пакуль нічога не стаіць, ёсць і «гучныя» сігналы, такія як пазоў «дэпутата» Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча на 100 мільёнаў рублёў і да газеты «Згода» – на 500 мільёнаў рублёў. Мабыць, не выпадкова падача гэтага пазову была прымеркаваная да Менскага форума. Мы казалі таксама пра тое, што стала больш жорсткім стаўленне да палітвязняў, што пагоршыліся ўмовы іх утрымання. У якасці станоўчых сігналаў разглядалася нескарыстанне адкрытага гвалту ў дачыненні ўдзельнікаў Еўрапейскага Марша 14 кастрычніка, а таксама рашэнне аб адкрыцці прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі», – паведаміў дыпламат.

Падчас сустрэчы было заяўленае, што дэмакратычныя сілы Беларусі падтрымліваюць прапановы Еўразвяза і лічаць, што, найперш неабходна дамагчыся вызвалення палітвязняў, а пасля настойваць на прыняцці ўладамі астатніх прапаноў ЕЗ.

«Падчас сустрэчы заяўлялася, што дыялог улады і апазіцыі мог бы ссунуць справу з «мёртвай» кропкі. Апазіцыя прапаноўвала дыялог неаднаразова. Пакуль фармальнага адказу няма. Але, наколькі нам вядома, у шмат якіх службоўцаў стаўленне да прапаноў апазіцыі станоўчае. Словы, якія прагучалі падчас выступу статс-міністра МЗС Нямеччыны на Менскім форуме – пра неабходнасць правядзення дыялогу ўлад і апазіцыі – азначаюць, што праблемы павінны вырашацца ў самой Беларусі, і дыялог афіцыйнага Менска з Брусэлем немагчымы без развязання сітуацыі самімі беларусамі. Эрлер адзначыў важнасць таго факту, што арганізатары Еўрапейскага Марша запрасілі ўладу да дыялогу. Найбольш прымальнай формай вырашэння праблем з'яўляецца дыялог. Вядома, ёсць і іншыя формы. Часта выхад з крызісу адбываецца за кошт абвастрэння канфлікту. Але хацелася б вырашыць усё мірна», – сказаў Андрэй Саннікаў.

http://charter97.org/be/news/2007/11/23/1822/ 

 

Видео