BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Еўразвязе можа быць створаная “група па беларускім пытанні”

05.11.2007
У Еўразвязе можа быць створаная “група па беларускім пытанні”

Былы міністр замежных спраў Літвы, намеснік старшыні камісіі Сейма па еўрапейскіх справах Антанас Валёніс ініцыюе стварэнне ў Еўрапейскім Звязе "групы па беларускім пытанні".

У інтэрв’ю БелаПАН ён адзначыў: “Нам цяпер неабходна падумаць аб больш паспяховай палітыцы Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі.

Для гэтага трэба сабраць групу дасведчаных і аўтарытэтных палітыкаў, каб яны прааналізавалі сітуацыю і прадставілі свае прапановы для ЕС па вядзенні новай, больш эфектыўнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі".

На думку літоўскага палітыка, у Еўропе "ёсць усеагульнае разуменне таго, што такая група неабходная". Валёніс паведаміў, што прапанова ўзначаліць групу накіраваная былому прэзідэнту Польшчы Аляксандру Кваснеўскаму.

http://n-europe.eu/content/index.php?p=2658

паводле Эўрапейскага радыё для Беларусі

Видео