BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польскі “ПіС” стварае ценявы кабінет

02.11.2007
Польскі “ПіС” стварае ценявы кабінет

Негледзячы на тое, што міністры з ураду Яраслава Качыньскага яшчэ не пакінулі сваіх пасадаў, яны ўжо рыхтуюцца да працы ў апазіцыі. “ПіС” па прыкладзе “Грамадзянскай Платформы” плануе склікаць свой ценявы кабінет, які будзе кантраляваць працу кіруючай “Грамадзянскай Платформы”. “Мы будзем пільна сачыць за працай новых міністраў,” - паведаміў дэпутат парламенту ад “ПіС” Тадэуш Цыманьскі. 

“Права і Справядлівасць” рыхтуе рэванш Грамядзянскай платформе. Да гэтага часу партыя Дональда Туска папракала за памылкі кансэрватараў. Але ўжо хутка ролі зменяцца. У ценявы кабінет “ПіС” увойдуць міністры з ураду Качыньскага. І гэта будзе асноўным адрозьненьнем ад ценявога кабінету “Платформы”, у які ў асноўным уваходзілі асобы, якія не мелі досведу на пасадзе міністраў. Аб тым, што існуе ценявы кабінет “Грамадзянскай Платформы” можна было даведацца перадусім з інтэрнэт-старонкі партыі. Аднак эфекты яго працы не былі бачныя. “Скажу шчыра, што асабліва не заўважыла дзейнасці кабінету “Грамадзянскай Платформы”. Мне нават цяжка адназначна сказаць, хто быў маім адпаведнікам,” - кажа міністар працы і сацыяльнай палітыкі Ёанна Клюзік-Растковска.

Тактыка “Права і Справядлівасці” відавочная: партыя Яраслава Качыньскага павінна паказаць, што яна можа быць моцнай апазіцыяй. Адным з элементаў мае быць уласна працяглая крытыка асобных міністраў. Ужо сёння палітыкі “Права і Справядлівасці” ўважліва сочаць за прызначэньнем Дональдам Тускам асобных міністраў.

Ценявы кабінет “Права і Справядлівасці” мае яшчэ адну перавагу над сваімі папярэднікамі – знаёмствы. Шмат асобаў, якія працавалі у міністэрствах ва урадзе “Права і Справядлівасці”, будуць працаваць таксама і ва урадзе “Грамадзянскай Платформы”. І будуць выдатнымі крыніцамі інфармацыі – піша “Dziennik”.

Паводле Wiadomości24.pl

Пераклад: Новая Эўропа

Видео