BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

НЯМЕЧЧЫНА

01.10.2007
НЯМЕЧЧЫНА

Праграма падтрымкі Беларусі Фэдэральнага Міністэрства па Эканамічнаму Супрацоўніцтву і Разьвіцьцю
Фэдэральнае Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця ФРГ з 2002 году дае сродкі на фінансаваньне нямецка-беларускіх партнэрскіх праектаў ў межах Праграмы падтрымкі Беларусі. Асноўная мэта Праграмы – падтрымка і разьвіцьцё беларускай грамадзянскай супольнасьці. Асаблівае месца ў Праграме належыць падтрымцы грамадзянскіх ініцыятываў, што базуюцца на партнэрстве паміж некамэрцыйнымі дабрачыннымі арганізацыямі Беларусі і Германіі.
Рэалізацыю праграмы ажыцьцяўляе Association for International Education & Exchange (the IBB) – незалежная НДА.

Інфармацыю аб праграме можна знайсьці на сайце:
www.ibb-d.de
http://www.ibb-d.de/belarus.html

Фонд "Памяць і Будучыня" (Erinnerung, Verantwortung und Zukunft)
Фонд падтрымлівае міжнародныя праекты, што спрыяюць супрацоўніцтву між Нямеччынай і краінамі-ахвярамі фашысцкай акупацыі. З гэтай мэтай быў створаны фонт “Памяць і Будучыня” з пачатковым капіталам у 358 мільёнаў эўра. Ад прыбыткаў з гэтых грошай фонд ажыцьцяўляе спонсарства ў гэткіх кірунках: крытычны падыход да вывучэньня гісторыі; падтрымка дэмакратыі і абарона правоў чалавека; дапамога пацярпелым ад фашызму.

Дадатковая інфармацыя на сайце:
www.stiftung-evz.de

Фонд Роберта Боша (Robert Bosch Stiftung)
Фонд Роберта Боша – адзін з буйных нямецкіх дабрачынных фондаў пры прыватных кампаніях. Заснаваны ў 1964, ён ажыцьцяўляе філянтрапічныя і грамадзкія высілкі  Роберта Боша (1861-1942). Фонд ёсьць адначасна арганізацыяй-спонсарам і арганізацыяй-выканаўцай; выкарыстоўвае розныя сродкі дзеля станоўчых зьменаў у грамадзтве і ягоных інстытуцыях.

Дадатковая інфармацыя:
www.bosch-stiftung.de

Видео