BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БАЖ абвяшчае фотаконкурс “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”

11.09.2007
БАЖ абвяшчае фотаконкурс “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”

1 верасня стартуе фотаконкурс “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”, які ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) у межах медыя-кампаніі Журналісты за гістарычную спадчыну” ( "БАЖ" ). Тры пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі ад БАЖ. 

Конкурс мае на мэце прыцягнуць увагу журналістаў і грамадскасці да праблемы захавання гістарычнай спадчыны Беларусі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца не толькі сябры БАЖ, але і ўсе журналісты друкаваных і электронных беларускіх СМІ.

Паводле Палажэння аб фотаконкурсе, якое зацвердзіла Праўленне БАЖ 28 жніўня, спаборніцтвы пройдуць у два этапы: з 1 па 30 верасня 2007 году журы прымае работы, а з 1 па 15 кастрычніка праходзіць падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў.

Кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс не больш як 3 фотаздымкі, якія адлюстроўваюць праблематыку захавання гістарычнай спадчыны.

Пад фотаздымкам павінна быць пазначана:

  • імя і прозвішча аўтара;
  • кантактны тэлефон;
  • месца і час, калі быў зроблены здымак;
  • назва здымка (пажадана).


Фармат фотаздымкаў выбірае аўтар.

Фотаздымкі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: [email protected]

У тэме ліста павінна быць пазначана «Медыя-кампанія».

Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць вывешаныя на Інтэрнэт-старонцы медыя-кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну» (www.spadchyna.ximik.info), дзе кожны наведвальнік зможа ацаніць іх па 5-бальнай сістэме. Той фотаздымак, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз.

Журы будзе звяртаць асаблівую ўвагу на адпаведнасць тэматыцы і актуальнасць конкурсных фотаздымкаў.  

Лепшыя фотаздымкі канкурсантаў увойдуць у экспазіцыю выставы «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым».

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 

Видео