BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўразвяз гатовы знізіць кошт віз для беларусаў

05.09.2007
Еўразвяз гатовы знізіць кошт віз для беларусаў

Кошт шэнгенскіх віз для Беларусі будзе паніжаны пасля таго, як Беларусь адрэагуе на прапановы Еўракамісіі. Пра гэта «Інтэрфаксу» заявілі ў прадстаўніцтве ЕЗ у Беларусі.  

Беларусь прапаноўвае Еўрапейскаму Звязу зняць абмежаванні ва ўзаемінах з краінай. "Мы за адмену штучных тарыфных абмежаванняў, за спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўразвязам. Сваю пазіцыю мы пацвярджаем справай: Беларуссю ў аднабаковым парадку ўжо распачаты шэраг крокаў па лібералізацыі візавага рэжыму для грамадзян ЕЗ", – заявіў намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Валеры Варанецкі, выступаючы ў Брусэлі на канферэнцыі па пытаннях умацавання Еўрапейскай палітыкі суседства.

Паводле яго слоў, сумесна з ЕЗ Беларусь магла б больш эфектыўна процідзейнічаць арганізаванай злачыннасці і тэрарызму. Ваенна-палітычныя бяспека і баланс зноў становяцца "вострай і важнай стратэгічнай тэмай для ўсёй Еўропы", сказаў прадстаўнік МЗС. У сувязі з гэтым, адзначыў ён, "Беларусь, знаходзячыся ў адмыслова адчувальнай у гэтым дачыненні зоне ў Еўропе, таксама зацікаўленая ва ўзаемадзеянні з усімі ключавымі партнёрамі ў інтарэсах агульнай стабільнасці".

Нагадаем, што Еўрапейскі Звяз гатовы істотна павялічыць аб`ём дапамогі Беларусі пры выкананні беларускімі ўладамі шэрагу ўмоў. Еўразвяз прапаноўвае спрашчэнне парадку ўезду грамадзян Беларусі ў ЕЗ, садзейнічанне беларускай эканоміцы, падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу і падрыхтоўку беларускіх прадпрыемстваў да працы на еўрапейскім рынку.

ЕЗ таксама прапаноўвае дапамогу ў рэформе судова-прававой сістэмы, у мадэрнізацыі транспартнай і энергетычных сетак. Акрамя таго, Еўразвяз мае намер прапанаваць беларускім студэнтам падвышэнне стыпендый пры атрыманні адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах. Акрамя таго, ЕЗ прапаноўвае павялічыць фінансавую дапамогу.

У адказ ад Беларусі Еўразвяз патрабуе: вызваліць усіх палітычных зняволеных, расследаваць справы выкрадзеных палітыкаў і журналіста, правесці свабодныя і справядлівыя выбары, спыніць умяшальніцтва ў працу судоў, даць беларусам магчымасць атрымліваць незалежную інфармацыю, не ўмешвацца ў прыватны бізнэс, паважаць правы грамадскіх арганізацый і незалежных прафсаюзаў, захоўваць правы нацыянальных меншасцяў.

Харыя`97

Видео