BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Труба ў абыход Беларусі амаль ўхваленая

03.09.2007
Труба ў абыход Беларусі амаль ўхваленая

Праект "Балтыйская трубаправодная сістэма-2", які дазволіць адмовіцца ад транзіту нафты праз Беларусь і Польшчу ў Еўразвяз па нафтаправодзе "Дружба" атрымае ўхваленне “Главгосэкспертизы”.

"Мы 28 жніўня выдалі станоўчае заключэнне па праекце БТС-2, а сёння, 30 жніўня, быў падпісаны акт здачы-прыёмкі дакументаў", – паведаміла інфармацыйнаму агенцтву "Прайм-Тасс" крыніца ў “Главгосэкпертизе”. Паводле дадзеных агенцтва, заключэнне перададзенае праекціроўшчыку праекту "ВНИИСТ" (Усерасейскі навукова-даследчы інстытут па будаўніцтве і эксплуатацыі трубаправодаў).

Праект БТС-2 дазволіць адмовіцца ад транзіту нафты праз Беларусь і Польшчу ў Еўразвяз па нафтаправодзе "Дружба". Магутнасць новага адгалінавання БТС ад Унечы (Бранская вобласць) на мяжы з Беларуссю праз Вялікія Лукі (Пскоўская вобласць) да Прыморска ў Ленобласці складзе 50 млн. т. нафты ў год. Кошт БТС-2 ацэньваецца ў $2–2,5 млрд.

У ліпені 2007 года першы віцэ-прэм`ер Расеі Сяргей Іваноў падчас працоўнай паездкі ў порт Прыморск заявіў, што праект Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-2 будзе рэалізаваны ў сціснутыя тэрміны. Мяркуюць правесці чыгунку да Прыморску, каб падзяліць грузапаток і пасажырскія перавозкі. Па праекце развіцця БТС, пабудуюць таксама завод па сціску газу, адзначыў Іванаў.

Хартыя`97

Видео