BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сучаснае шведскае ювелірнае мастацтва: пашыраная калекцыя

03.09.2007
Сучаснае шведскае ювелірнае мастацтва: пашыраная калекцыя

Аддзяленне  Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага  Iнстытута распачынаюць пасля летняга перапынку культурныя мерапрыемства  выставай сучаснага шведскага ювелірнага мастацтва. 

Адкрыцце выставы адбудзецца 13 верасня 2007 года ў 17.00 у Нацыянальным музее гісторыі і культуры (г.Мінск, вул. К. Маркса, 12). 
З выставай можна пазнаёміцца да 21га кастрычніка 2007 года

Выстава “Сучаснае шведскае ювелірнае мастацтва: пашыраная калекцыя» была падрыхтавана куратарамі  Осай Локнер і Ганнай Лівен Вест у 2006 годзе і ўжо  экспанавалася ў Калінінградзе і Маскве ў рамках праграмы Шведскага інстытута Sweden:upgrade. З верасня па лістапад 2007года выстава будзе паказана ў Мінску і Віцебску.

У рамках выставы ў Мінску, на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама ў Віцебску пройдуць мастэр-классы па сучаснаму дызайну з узделам шведскіх дызайнераў і ювеліраў.

Экспанаты гэтай выставы даюць агульнае ўяўленне пра падзеі, што адбываюцца на сучаснай шведскай ювелірнай сцэне. Вынік працы пятнаццаці мастакоў-удзельнікаў праекта – разнастайныя па сваёй форме і матэрыяле мастацкія творы, што дэманструюць розныя і самабытныя канцэпты і шляхі ўвасаблення.

Частка экспанатаў зроблена са срэбра, але, акрамя агульнапрынятых матэрыялаў, выкарыстоўваецца таксама дрэва, папера, пластмаса ды сілікон. Сюжэты сваіх прац мастакі чэрпаюць у прыродзе, успамінах ці тэхнічным прагрэсе, своеасабліва апрацоўваючы іх і ператвараючы ў самабытныя мастацкія ўпрыгожванні.

Па пытаннях, звязаных з выставай просьба звяртацца да каардынатара праграм аддзялення пасольства Швецыі Алены Касько: е[email protected]; тел. 2265948. 
Видео