BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Подпісу Беларусі пад Канвэнцыяй аб зьнікненьнях усё няма

03.09.2007
Подпісу Беларусі пад Канвэнцыяй аб зьнікненьнях усё няма

Традыцыю адзначэньня Дня зьніклых бяз вестак 30 жніўня запачаткавала ў пачатку 80-х гадоў лацінаамэрыканская Фэдэрацыя сваякоў зьніклых людзей FEDEFAM. Гэтая арганізацыя ў якасьці першай, а ўсьлед за ёю такія праваабарончыя арганізацыі, як Amnesty International, Human Rights Watch і Мэмарыял, пачалі ўздымаць на міжнароднай арэне пытаньне зьніклых людзей.  

Паводле FEDEFAM, практыка затрымліваньня і затым зьнішчэньня людзей стала выкарыстоўвацца ўладамі Гаіці і Гватэмалы яшчэ ў 60-я гады. Зьнікненьні палітычных апанэнтаў сталі ў Лацінскай Амэрыцы, у прыватнасьці, у Чылі ў гады кіраваньня генеэрала Піначэта ледзь не нормай. Паводле арганізацыі, з 60-х гадоў агулам у Лацінскай Амэрыцы зьніклі бяз вестак 90 тысяч чалавек, а на сёньняшні дзень у гэтым сэнсе найгоршая сытуацыя ў Калюмбіі, паведамляе «Радыё Свабода».

Праваабарончыя арганізацыі засяроджваюцца не на зьнікненьнях у выніку трагічных здарэньняў, і не на краінах, дзе адбываецца пэрманэнтная грамадзянская вайна. Рабочая група ААН, якая займаецца зьнікненьнямі людзей, на сёньняшні дзень зафіксавала амаль 46 тысяч людзей, зьніклых у мірных умовах, зь віны, як правіла, недэмакратычных рэжымаў. Паводле Міжнароднай Амністыі, у 30-ці краінах сьвету праваахоўныя органы выкарыстоўваюць практыку выкраданьня людзей.

Асабліва драматычная сытуацыя ў Чачэніі. Паводле арганізацыі Мэмарыял, штогод у Чачэніі у сярэднім зьнікаюць 1200 чалавек, пераважна маладых мужчын. Толькі невялікая частка зь іх вяртаецца дамоў, неаднойчы ў абмен на выкуп. Паводле Міжнароднай Амністыі, вельмі частыя выпадкі зьнікненьня людзей ў Турэччыне, Узбэкістане, Босьніі-Герцагавіне, Харватыі, Сэрбіі і Косаве. У 96-м годзе была нават створаная спэцыяльная камісія для расьсьледаваньня зьнікненьняў у Босьніі-Герцагавіне. Як лічыць кіраўнік камісіі Гордан Бэйкан, у рэспубліцы зьніклі бяз вестак 30 тысяч чалавек. Раз-пораз іх знаходзяць у масавых магілах.

Дзякуючы намаганьням праваабарончых арганізацыяў, у 1992 годзе Генэральная Асамблея ААН прыняла адмысловую дэклярацыю ў справе гвалтоўных зьнікненьняў. Гвалтоўнае зьнікненьне было прызнанае злачынствам у Канстытуцыях шэрагу краінаў сьвету. У сьнежні летась Генэральная Асамблея прыняла Канвэнцыю аб абароне ад гвалтоўнага зьнікненьня. Упершыню ў гісторыі зьявіўся міжнародны дакумэнт, які абавязвае ўрады ўключаць зьнікненьні людзей у разрад злачынстваў, прадугледжаных заканадаўствам, а таксама гарантаваць судовае расьсьледаваньне і пакараньне віноўных. Канвэнцыя ставіць па-за законам сакрэтнае ўтрыманьне пад вартай, патрабуе паведамляць сваякам і адвакатам аб месцазнаходжаньні затрыманых і прычынах іх затрыманьня.

Беларусь Канвэнцыю не падпісала. “Канвэнцыя аб гвалтоўных зьнікненьнях не актуальная для Беларусі, – заявіла сёлета на канфэрэнцыі ў Ню-Ёрку намесьніца кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Пяткевіч.

Хартыя`97

Видео