BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ААН: У справе зьнікненьня Віктара Ганчара замешаныя высокія чыноўнікі

03.09.2007
ААН: У справе зьнікненьня Віктара Ганчара замешаныя высокія чыноўнікі

Віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі Віктар ГанчарУ справе зьнікненьня замешаныя высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі. Так вынікае з дакумэнтаў, якія атрымала ягоная жонка Зінаіда Ганчар ад Працоўнай групы ААН супраць гвалтоўных знікненняў, якая займаецца справамі зьніклых асобаў. Пра гэта паведаміў “Польскаму радыё” старшыня міжнароднай фэдэрацыі па правох чалавека Алесь Бяляцкі. 

“Гэта ёсьць стопрацэнтовы выпадак, калі міжнародныя структуры падцьвярджаюць ўдзел у зьнікненьні Віктара Ганчара высокіх урадавых асобаў. На сёньняшні дзень урад нічога ня робіць дзеля таго, каб канчаткова высьветліць гэтую справу. Таму мы будзем спабаваць падняць гэтае пытаньне на міжнародным узроўні праз Камісію па правох чалавека ААН”, -- паведаміў Алесь Бяляцкі.

Прэс-цэнтр Хартыі’97 нагадвае, што ў Беларусі ў 1999-2000 гады бясследна зніклі віцэ-прэм`ер Віктар Ганчар, былы міністр унутраных спраў Юры Захаранка, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі і журналіст Зміцер Завадскі. У дачыненні да выкрадання гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае вышэйшых беларускіх службоўцаў.

Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненні змешчанае ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблей Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу вышэйшых беларускіх службоўцаў, у прыватнасці, міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з прычыны падазрона у іх дачынення да выкраданняў апазіцыянераў.

Хартыя`97

Видео