BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

23 красавіка ў Мінску — канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці

29.03.2016 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
23 красавіка ў Мінску — канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці
Абвешчана аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў канферэнцыі БНП "Развіццё Нацыянальнай платформы: новыя стратэгіі", якая адбудзецца 23 красавіка 2016 года ў Мінску.

Асноўныя задачы канферэнцыі — вызначыцца з тэматычнымі напрамкамі ў дзейнасці БНП, прыняць Стратэгічны план на перыяд 2016-2018 гадоў, зацвердзіць Рэгламент БНП як кіраўніцтва ў дзейнасці Нацплатформы.

Палітычная мэта канферэнцыі — прыняцце "дарожнай мапы" супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Мінску і беларускіх НДА (у цяперашні час над гэтым дакументам ідзе праца).

У працы канферэнцыі БНП прымуць удзел партнёры і зацікаўленыя асобы: кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Мінску спн. Андрэа Віктарын, прадстаўнікі ААН і інш. міжнародныя інстытуты.

Для сканчэння працы над стратэгічным планам Каардынацыйнаму камітэту БНП патрэбна фіналізаваць працэс вызначэння стратэгічных тэматычных напрамкаў, на аснове якіх будзе распрацаваны рабочы план і індыкатары. Вялікая просьба да ўдзельнікаў БНП запоўніць да 3 красавіка 2016 года невялікую анкету.

Удзел у канферэнцыі могуць узяць як сталыя ўдзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і іншыя арганізацыі і асобы (без права голасу).

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 13 красавіка 2016 года (уключна) зарэгістравацца па наступнай спасылцы.

Каардынацыйны камітэт БНП настойліва просіць арганізацыі-удзельнікаў Беларускай нацплатформы ўзяць удзел у працы канферэнцыі!

Свае каментарыі да праекта Стратэгічнага плана (2016-2018) можна даслаць на адрас электроннай пошты: [email protected].

Гл. таксама:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео