BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП

30.10.2011
Мемарандум аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы ФГС УП
Прапануем вашай увазе тэкст Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

 

 

 

 

 

 

 

 

МЕМАРАНДУМ
аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

 

29 кастрычніка 2011 года

Мінск, Беларусь

 

Мы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, гэтым Мемарандумам пастанавілі замацаваць падставы дзейнасці беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП).

Мы будуем Нацыянальную платформу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства для развіцця супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі, салідарнасці і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

У сваей дзейнасці ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства мы трымаемся каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі, правоў чалавека, вяршэнства права і выказваем намер спрыяць далучэнню Беларусі да агульнаеўрапейскіх палітычных, эканамічных і культурных працэсаў. Мы падцверджваем, што Нацыянальная платформа, як і любая дзейнасць у яе межах, грунтуецца на прынцыпах самаарганізацыі “знізу”, інклюзіўнасці (ўключанасці), празрыстасці, публічнасці і субсідыярнасці.

Мы разглядаем ініцыятыву Еўрапейскага Саюза “Усходняе партнёрства” як моцны стымул для развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ЕС і краінамі рэгіёна, а таксама для еўрапеізацыі нашай краіны і ўмацавання беларускай грамадзянскай супольнасці. Мы перакананыя, што ў межах гэтай ініцыятывы беларуская грамадзянская супольнасць і яе Нацыянальная платформа ёсць неад’емнай часткай і неабходным элементам развіцця Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства. Мы бачым неабходнасць далейшага паглыблення і ўмацавання сувязяў Нацыянальнай платформы і самога Форума грамадзянскай супольнасці з працэсамі шматбаковага супрацоўніцтва ў межах тэматычных платформаў Усходняга парнёрства, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі платформамі краін-удзельніц ініцыятывы.

Нашай мэтай з’яўляецца ўмацаванне інстытуцыйных магчымасцяў арганізацый грамадзянскай супольнасці ўплываць на працэсы дэмакратызацыі краіны, беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, парадак дня рэформ у Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ставіць сваёй задачай інфармаванне грамадзян Беларусі, у тым ліку прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, палітычных партый і рухаў, дзяржаўных службоўцаў і прадпрымальнікаў і інш., пра праграму ЕС “Усходняе партнёрства”, а таксама пра праекты і праграмы ў межах супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам. Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ствараецца таксама для грамадскага маніторынга і экспертызы азначаных праектаў і праграм.

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, што падзяляюць каштоўнасці і нормы, пакладзеныя ў аснову Усходняга партнёрства, а таксама зацікаўленыя ў развіцці ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, запрашаюцца далучацца да дзейнасці Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Спампаваць тэкст

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео