BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава "Уяўляючы Беларусь"

26.10.2015 Лятучы ўніверсітэт
Адкрытая лекцыя Міхала Анемпадыстава "Уяўляючы Беларусь"
28 кастрычніка 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на наступную адкрытую лекцыю ў серыі "Галоўнае пытанне".

Немагчыма ўявіць, каб культура развівалася з нейкага аднаго элемента. Гэта заўсёды комплекс, нейкі корпус сімвалаў, знакаў, сэнсаў... Які развіваецца менавіта як сукупнасць і набывае сэнс у гэтай спалучанасці элементаў. Пры змене гістарычных эпох, пад уплывам сацыяльных катаклізмаў гэты корпус можа змяняца, ламацца, часам да непазнавальнасці — зразумела, кожны час растаўляе свае акцэнты.

"Рэстаўрацыя" культурных напластаванняў, пераасэнсаванне "мінулага" дае нам разуменне таго, што робіць набор розных элементаў адным цэлым альбо што перашкаджае цэльнасці культуры. Гэта ўзбагачае нас у вызначэнні "свайго", надае нам здольнасць бачыць абдбітак "сваёй культуры" ў самых "простых рэчах". Дазваляе зразумець, што дае культуры развіццё, а што робіць яе проста калекцыяй — няхай сабе ўдалай і каштоўнай — здабыткаў іншых культур.

28 кастрычніка, у сераду, Лятучы ўніверсітэт у межах серыі адкрытых лекцый "Галоўнае пытанне" запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава "Уяўляючы Беларусь". Пачатак у 18.30.

У пошуках адказу на пытанне "Што такое беларуская культура?" лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:

  • Нацыя як "уяўленная" супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння;
  • Уніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя;
  • Уяўленні айцоў-заснавальнікаў;
  • Уяўленні беларускіх адраджэнцаў канца ХІХ — пач. ХХ стагоддзяў;
  • Тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі;
  • Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і заходнебеларускі дыскурсы;
  • Беларусь пад нямецкай акупацыяй;
  • Пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя;
  • Адраджэнне 1980-90х;
  • Незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэлей;
  • Культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты.

Увага! Усіх жадаючых наведаць лекцыю просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Міхалам Анепадыставым напярэдадні лекцыі ды справаздачу аб адкрытай лекцыі

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео