BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрытая лекцыя Алеся Смалянчука ў серыі "Галоўнае пытанне"

05.10.2015 Лятучы ўніверсітэт
Адкрытая лекцыя Алеся Смалянчука ў серыі "Галоўнае пытанне"
7 кастрычніка 2015 года Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую прамову з серыі "Галоўнае пытанне".

Гісторык Алесь Смалянчук у лекцыі "Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі" аналізуе вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай гэтай тэме.

Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952) шляхам прымусу змяніла жыццёвы ўклад некалькіх мільёнаў яе жыхароў. Вусныя ўспаміны непасрэдных удзельнікаў падзей дазваляюць не толькі больш глыбока, праўдзіва адлюстраваць адну з самых трагічных старонак беларускай гісторыі ХХ стагоддзя, але і становяцца крыніцай разважанняў пра светапогляд, жыццёвыя прыярытэты сённяшніх беларусаў.

Што сталася з чалавекам, які з гаспадара ператвараўся ў калгасніка? Як гэта змяніла традыцыйны сялянскі светапогляд, асноўнымі каштоўнаснымі арыенцірамі якога былі праца, зямля і вера? Магчыма, адказ на гэтыя пытанні дазволіць нам больш грунтоўна зразумець сучасную Беларусь.

Лекцыя Алеся Смаленчука "Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі" адбудзецца 7 кастрычніка, у сераду, у Мінску. Пачатак у 18.30.

Удзел у ёй вольны, але абавязковая папярэдняя рэгістрацыя. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на сайце Лятучага ўніверсітэта: www.fly-uni.org.

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара серыі адкрытых лекцый "Галоўнае пытанне" праз электронную скрыню: [email protected], альбо па нумары тэлефона: (+375 29) 7422040 (Юлія).

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Гл. таксама інтэрв'ю з Алесем Смалянчуком напярэдадні лекцыі ды справаздачу аб адкрытай лекцыі

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео