BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрытая лекцыя журналіста Андрэя Пачобута ў цыкле лекцый "Галоўнае пытанне"

08.12.2014
Адкрытая лекцыя журналіста Андрэя Пачобута ў цыкле лекцый "Галоўнае пытанне"
10 снежня, у сераду, у Мінску пройдзе чарговая лекцыя "другога сезона" адкрытых лекцый "Галоўнае пытанне".

Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт і "Беларусский журнал" запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага журналіста Андрэя Пачобута пад назвай "Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга партнёрства паміж "Рускім светам" і еўраінтэграцыяй".

Чым еўрапейская ініцыятыва "Усходняе партнёрства" так напалохала Маскву? Ці можна было пазбегнуць канфлікту двух інтэграцыйных праектаў - еўрапейскага ды еўразійскага, ці гэты канфлікт быў наканаваным? Якія каштоўнасці ды перспектывы прапануюць гэтыя два праекты краінам былога СССР? Як украінскія падзеі паўплывалі на інтэграцыйныя праекты і як рэагуюць на гэтыя падзеі краіны Усходняга партёрства? І якія магчымасці да манёўру ёсць у Беларусі? Пра гэтыя сутнасныя пытанні паразважае ў сваёй лекцыі Андрэй Пачобут.

Адкрытая лекцыя Андрэя Пачобута "Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга партнёрства паміж "Рускім светам" і еўраінтэграцыяй" адбудзецца 10 снежня 2014 года на пляцоўцы крэатыщнай прасторы "ЦЭХ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58/6). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Мерапрыемства пройдзе ў межах цыкла адкрытых лекцый "Галоўнае пытанне", першая частка якога была праведзена ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў  "першым сезоне" адкрытых лекцый пра "Галоўнае пытанне" разважалі сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта - інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то зараз да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі адной з самых дынамічных і праблемных сфер сучаснасці - сферы медыя, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Раней у цыкле "Галоўнае пытанне" адбылся адкрытыя лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео