BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Паўлюк Быкоўскі: Папяровыя газеты чытаюць толькі 6,4% беларусаў

27.11.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Паўлюк Быкоўскі: Папяровыя газеты чытаюць толькі 6,4% беларусаў
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Калі адбудзецца пахаванне друкаваных газет і радыё? Дзе ў эпоху сеціва шукаюць інфармацыю беларусы? І што нас робіць анклаўнымі экстрэмістамі?

Як цягам часу змяняюцца мадэлі медыяспажывання, і якія выклікі паўстаюць перад традыцыйнай журналістыкай? Адкрытая лекцыя беларускага журналіста, даследчыка медыясферы Паўлюка Быкоўскага сабрала слухачоў у сталічнай Галерэі "Ў" 26 лістапада.

Мерапрыемства адбылося ў межах другой часткі цыкла "Галоўнае пытанне", які гэтым разам супольна ладзяць Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь"Лятучы ўніверсітэт і "Беларусский журнал". І калі ў першым сезоне адкрытых лекцый пра "Галоўнае пытанне" разважалі сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта - інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то зараз да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі адной з самых дынамічных і праблемных сфер сучаснасці - сферы медыя.

Медыйная прастора хутка змяняецца. З аднаго боку, гэтыя метамарфозы ствараюць ўсё больш магчымасцяў і пранікаюць ў нашае жыццё, а з другога - ставяць новыя выклікі для вытворцаў і спажыўцоў інфармацыі. Трансфармуюцца спосабы стварэння каналаў трансляцыі інфармацыі , а звыклыя фарматы СМІ рызыкуюць хутка сысці ў нябыт.

Іхняе знікненне  можа адбыцца непрыкметна, бо новыя магчымасці развіваюцца так імкліва, што нават эксперты не здольныя адсочваць усе інавацыі. Лавіна інфармацыі як выраб сучасных СМІ на некалькі ўзроўняў перавышае сукупную здольнасць яе спажывання. Пра ўсё гэта разважае Паўлюк Быкоўскі.

Кепскія часы для традыцыйных медыя

- Я хачу прывесці некалькі цікавых фактаў і пытанняў, якія хвалююць мяне і іншых даследчыкаў медыясферы.

Медыяпісьменнасць - гэта адна з актуальных праблемаў на сённяшні момант. Вастрыню яе паказвае, у тым ліку, расійска-ўкраінскі інфармацыйны канфлікт, які мы сёння назіраем.  Хтосьці яго называе інфармацыйнай вайной, хтосьці - прапагандай.

Прыблізна год таму я рабіў прэзентацыю агляду медыябізнесу. І для традыцыйных медыя, калі каротка казаць, усё кепска. Па розных прычынах, такі збег абставінаў. Але адна з важных прычынаў змены сітуацыі на рынку - інтэрнэт, куды пераходзіць аўдыторыя. Але ў інтэрнэце зарабляць грошы традыцыйныя медыя не навучыліся. Вучацца, але пакуль што гэта не дае добрага выніку.

Паводле даследчыкаў, газетны крызіс працягнецца мінімум да 2017 года, пасля чаго ён будзе называцца па-іншаму. Мяркавалі, што да 2017 года прыбыткі ад выпуску папяровых газет скарацяцца на 5%, ад рэкламы - на 7,8%. Гэты прагноз, зроблены напрыканцы 2013 года, ужо не адпавядае рэчасінасці, бо паказчыкі пераўзышлі названыя лічбы.

Ёсць некалькі пытанняў, якія зараз стаяць перад грамадствам. Першае - праблема лавіны інфармацыі: не ўся інфармацыя, якая на нас абрушваецца, карысная. Вельмі часта гэта - "белы шум". Але, як піша Джон Барлоў у сваёй працы "Продаж віна без бутэлек", людзі гатовыя плаціць за аўтарытэт тых рэдактараў, чый пункт погляду ім падаецца найбольш адэкватным. То бок, медыя будзе, магчыма, працаваць ужо не ў ролі таго, хто прапануе вялікі канвеер са шматлікімі навінамі, а, наадварот, цяпер рэдакцыя - гэта той аўтарытэт, які ўмее фільтраваць навіны і даваць толькі патрэбныя.

Час жыцця "зорнага" журналіста канвертуецца ў грошы

- Наступная праблема - капірайт. Ёсць розныя падыходы да таго, якім чынам абараніць аўтарскія правы, асабліва з улікам інтэрнэта. І адна з прапановаў - тое, што абароненыя правы ўсё роўна не будуць, а будзе плата за тое, каб, напрыклад, прысутнічаць у прамым эфіры - сачыць за тэлеканалам, бясплатна праглядаць запісы вечаровых перадач раніцай. То бок, нейкія падыходы, якія будуць адрозніваць платны прамы эфір ад бясплатных іншых версіяў. Але гэта, зноў жа, пакуль разважанні.

Яшчэ адна важная рэч: магчыма, для рэдакцыяў будзе ўведзена платная паслуга пакамунікаваць, паразмаўляць з журналістамі. Бо журналісты могуць канвертаваць свой час у грошы, асабліва, калі яны "зоркі".

Інфармацыйнае гета

- Існуе праблема інфармацыйнага гета. СМІ мусяць пераконваць спажыўца чытаць іншыя матэрыялы, а не толькі тыя, што ён адкрыў па спасылцы, якую прапанавалі яму сябры.

"Калі мы чытаем папяровую газету, мы знаходзім таксама інфармацыю, якую не шукалі, і гэта пашырае нам далягляд", - сказаў сучасны нямецкі філосаф Рыхард Прэхт.

Новыя пакаленні абіраюць не СМІ, а фільтры, якія дапамагаюць змагацца з лавінай інфармацыі. Хто яны, пастаўшчыкі навін для беларусаў? 84,9% - тэлебачанне. 64,5% - інтэрнэт, і гэтая лічба расце. 41% - газеты, 34,3% - радыё.

Такім чынам, у пошуках навін усё часцей беларусы штодзённа звяртаюцца да тэлебачання і інтэрнэту, а радзей - да газет і радыё. Так, пераважная большасць рэспандэнтаў глядзяць навіны па тэлебачанні (60,8%) і атрымліваюць іх праз інтэрнэт (41,3%). Навіны па радыё штодня слухаюць 15,1%, а папяровыя газеты чытаюць толькі 6,4%.

Толькі 41% жыхароў Беларусі ў прынцыпе чытае газеты. "Мне дастаткова іншых СМІ (тэлебачанне, радыё, інтэрнэт-сайты)" - так адказала 56,5% рэспандэнтаў. "Я не люблю друкаваныя СМІ" - адказ 23,9%. "Друкаваная прэса - дадатковы выдатак" - 7,5%, "Беларускія газеты - неякасныя" - 4,3%, "Іншае" - 4,2%, "Не маю даверу друкаваным выданням" - 3,2%.

Хатнім інтэрнэтам для прагляду навінаў карыстаюцца 15,6% беларусаў, узрост якіх вышэй за 61 год. 47,9% - сярод тых, каму ад 45 да 60 год. 80,8% - сярод тых, каму ад 30 да 44 год. 93,5% - сярод тых, чый узрост - ад 18 да 29 год. Вынікае, што амаль уся моладзь атрымлівае навіны з інтэрнэту.

Цікава, што 70,3% насельніцтва Мінскай вобласці аддаюць перавагу навінам праз інтэрнэт, а ў Мінску - 69,2%. І толькі 56,2% жыхароў Брэсцкай вобласці шукаюць навіны ў інтэрнэце.

"Лічбавыя абарыгены-экстрэмісты"

- Ужо нядоўга засталося чакаць, калі пакаленне "лічбавых абарыгенаў" - тых, хто нарадзіўся ў эпоху інтэрнэта - пачне выхоўваць унукаў і паступова будзе замяшчаць іншыя пакаленні, якія сёння з’яўляюцца асноўнай аўдыторыяй традыцыйных СМІ.

Прадказанне смерці папяровых газет нарэшцэ спраўдзіцца? "Print Killed! Internet A Suspect!" - такія словы напісаныя на вокладцы газеты, якая выйшла больш за 10 год таму.

Існуе феномен барацьбы з інфармацыйнай перагрузкай. Амерыканскі псіхолаг Стэнлі Мілгрэм казаў: "Жыхары вялікіх гарадоў імкнуцца менш надаваць часу кожнаму асобнаму фрагменту інфармацыі і абмяжоўваць яе паступленне".  

Таксама існуе анклаўны экстрэмізм. Гэты тэрмін належыць Касу Санстайну і выкарыстоўваецца для апісання радыкалізацыі палітычных поглядаў у выніку камунікацыі індывіда пераважна са сваімі аднадумцамі. Гэта адбываецца з намі праз інтэрнэт, а дакладней - праз сацыяльныя сеткі. Таму, калі ты выходзіш на вуліцу і едзеш у грамадскім транспарце, не разумееш, чаму людзі навокал не падзяляюць тваіх поглядаў.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео