BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Кавалкін: Беларусь стабільна знаходзіцца ў апошняй палове найбольш карумпаваных краін

10.11.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Уладзімір Кавалкін: Беларусь стабільна знаходзіцца ў апошняй палове найбольш карумпаваных краін
Наша краіна можа падзяліцца “досведам” стварэння адміністратыўных бар’ераў і закрытай ды непразрыстай сістэмы дзяржзакупак.

Беларусь удзельнічае ў 7-й сесіі Канферэнцыі дзяржаў - удзельніц Канвенцыі ААН супраць карупцыі, якая 6 лістапада пачалася ў аддзяленні Арганізацыі ў Вене. Паведамляецца, што ў планах беларускай дэлегацыі – падзяліцца “досведам і лепшымі практыкамі зніжэння адміністрацыйных бар'ераў, упарадкавання адміністрацыйных працэдур, павышэння празрыстасці дзяржаўных закупак, а таксама антыкарупцыйнай экспертызы законаў як інструментаў эфектыўнага процідзеяння карупцыйным праявам”

Але ці насамрэч Беларусі ёсць чаму павучыць міжнародную супольнасць у галіне барацьбы з карупцыяй? І якія пазіцыі ў карупцыйных рэйтынгах стабільна займае наша дзяржава? Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў эксперт па пытаннях рэформы дзяржаўнай службы і кіраўнік праекта “Кошт урада” ў рамках даследчага цэнтру BIPART Уладзімір Кавалкін

Па яго словах, планы беларускай дэлегацыі “гучаць, як анекдот”.

– Беларусь стабільна знаходзіцца ў апошняй палове найбольш карумпаваных краін свету па рэйтынгах успрымання карупцыі Transparency International. Таму, калі ўжо чым і дзяліцца,  – дык гэта, хутчэй, досведам стварэння тых самых адміністратыўных бар’ераў, а таксама досыць закрытай і непразрыстай сістэмы дзяржзакупак. Гэта паказваюць абсалютна ўсе рэйтынгі. На сайце таго ж Мінгандлю ёсць інфармацыя пра колькасць рознага кшталту працэдур закупак, якія праводзяцца ў Беларусі, праўда, яна ўжо даўно не абнаўляецца – апошнія дадзеныя датуюцца 2014 годам (што, дарэчы, таксама сведчыць аб іх “празрыстасці” і “адкрытасці”).

Паводле дадзеных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у 2014 годзе больш за 90% дзяржзакупак у Беларусі адбыліся па працэдуры закупкі з адной крыніцы, і згодна заканадаўства інфармацыя аб гэтых закупках нідзе не публікуецца.

Што да адміністратыўных перашкод, Мінэканомікі апошнім часам спрабуе ад іх пазбаўляцца, прызнае Уладзімір Кавалкін. Напрыклад, стала прасцей адкрыць бізнес.

– Але што датычыцца іншых адміністратыўных працэдур – вядзенне бізнесу, выплата падаткаў, і тым больш закрыццё бізнесу – гэта вельмі складана і звязана з вялікай колькасцю неадэкватных праверак рознага кшталту.

Уладзімір Кавалкін мяркуе, што адзінае, у чым беларуская дэлегацыя магла б падзяліцца досведам з замежнымі калегамі, – гэта барацьба з дробнай карупцыяй (хабар выкладчыкам, урачам і г.д.), на постсавецкай прасторы тут мы сапраўды апярэджваем усіх. Але што датычыцца буйной сістэмнай карупцыі – гэта проста смешна, лічыць эксперт.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео