BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як распачаць сацыяльны бізнес?

04.09.2017 Яўгенія Бурштын
Як распачаць сацыяльны бізнес?
Калі ў галаве ёсць шэраг бізнес-ідэй адносна таго, як зрабіць свет лепшым і дапамагчы бліжняму, вам у дапамогу існуе некалькі праграм і конкурс, які стартуе ўжо сёння!

Некалькі гадоў таму ў беларускай эканамічнай прасторы ўзнікла новая з’ява – сацыяльная эканоміка, якая аб’ядноўвае і сацыяльныя прадпрыемствы, і некамерцыйныя арганізацыі і мае сваёй асноўнай мэтай атрыманне прыбытку для таго, каб накіраваць сродкі на падтрымку ўразлівых катэгорый людзей і проста тых, каму неабходна дапамога. Адно з важнейшых адрозненняў сацыяльнага прадпрымальніцтва ад дабрачыннасці – у тым, што людзі, занятыя на ім, атрымліваюць самарэалізацыю, яны адчуваюць сябе патрэбнымі. Да таго ж яны зарабляюць грошы на добрыя справы. Вельмі часта здараецца так, што сацыяльныя праекты становяцца адзіным спосабам дапамагчы, калі больш ніхто гэтага зрабіць не можа.

У Беларусі развіваць сацыяльнае прадпрымальніцтва спрабуюць шэраг ініцыятыў. Бадай, адна з самых вядомых – конкурс SocialWeekend, які дапамагае сацыяльна значным праектам знайсці сродкі для рэалізацыі, рэкламу і іншую падтрымку. Яшчэ адна ініцыятыва – платформа Talaka.by. Так-так, гэта не толькі краўдфандынг. “Талака” задумвалася ў якасці ідэі аб тым, што беларусы самі павінны зрабіць сваё жыццё лепшым. Талака дапамагае дапрацаваць ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, атрымаць дапамогу экспертаў і фінансавую падтрымку. За гісторыю існавання краўдфандынгу на “Талацэ” праведзена каля 300 кампаній, з 2015 года сабрана 661 тысяча беларускіх рублёў. Кіраўнік кампаніі можа атрымаць любую сабраную суму, што вельмі запатрабавана ў сферы сацыяльных праектаў.

Яшчэ адну магчымасць для развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі прадастаўляе арганізацыя ODB Brussels. Яна разгарнула праграму па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву “Biz4all”. Падчас праграмы цягам 9 месяцаў можна прайсці бясплатнае навучанне і атрымаць кансультацыі экспертаў з беларускім менталітэтам і еўрапейскай адукацыяй. Навучанне па праграме прайшлі ўжо больш за 100 чалавек.

А як у суседзяў?

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала лекцыю дырэктара Фонда развіцця сацыяльных праектаў Gladway Уладзіміра Вайнера ў Мінску, дзе эксперт распавёў пра тое,  як развіваецца сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Расіі.

У краіне развіваюцца некалькі тыпаў сацыяльных прадпрыемстваў. Першы – калі ўласнікі самі з’яўляюцца прадстаўнікамі сацыяльна неабароненых катэгорый, якія, сутыкнуўшыся з праблемай і знайшоўшы яе вырашэнне, пачынаюць дзяліцца ім з іншымі. Другі тып – вытворчасць, на якой працуюць сацыяльна неабароненыя слаі грамадства. Як правіла, гэта вытворчасці па вырабе сувеніраў і ўпрыгажэнняў, ювелірнае майстэрства. Вельмі блізкі да папярэдняга, але асобны тып – дыстанцыйная праца для тых жа неабароненых слаёў грамадства. Яшчэ адзін від сацыяльнага прадпрыемства заключаецца ў продажы з пераразмеркаваннем кошту на карысць сацыяльна неабароненых людзей. Адзін з яскравых прыкладаў – так званы Charity Sop, дабрачынная крама, куды людзі здаюць рэчы, якія прадаюць за 20 – 30% ад іх кошту, а даход ад продажу накіроўваецца на рэалізацыю сацыяльных праграм. У Беларусі таксама ёсць такое прадпрыемства – дабрачынная крама kali Laska. Пяты тып сацыяльнага прадпрыемства – субсідаванне. У Маскве працуе “Інватаксі” для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. На рынку такое таксі не будзе акупацца, але яно неабходна. Больш складаная канструкцыя – аптовыя закупкі/ гандлёвае пасярэдніцтва на карысць сацыяльна неабароненых катэгорый. Напрыклад, у Расіі стварылі сетку майстэрняў і сістэму заказаў для тэхабслугоўвання і рамонту інвалідных вазкоў. Цяпер гэтае прадпрыемства перарасло ў цэлы завод у Калінінградзе. Сёмы тып сацыяльных прадпрыемстваў – тыя, што спецыялізуюцца на пераўтварэнні (перапрацоўцы) рэсурсаў. Адзін з прыкладаў – праект па вырабу эка-прадукцыі (нататнікі, асадкі і інш.) з “адходаў вытворчасці” паліграфічных прадпрыемстваў.

Вылучаецца яшчэ адзін тып прадпрыемстваў – сацыяльная франшыза. Як прыклад – дзіцячы кніжны аўтобус “Бампер”. Гэта кніжная крама, дзе працуе каманда псіхолагаў, якая прышчапляе маленькім наведвальнікам любоў да чытання. Асаблівасць кнігарні на колах у тым, што там прынцыпова не прадаюць кнігі, якія гарантуюць фінансавы поспех. Такую ідэю магчыма тыражаваць па ўсёй краіне, але патрэбна франшыза і інвестар, які дапаможа закупіць аўтобусы, навучыць каманду спецыялістаў для працы ў іх і інш. Асобная катэгорыя – ментарскія праекты бізнесу для прадпрыемства сацыяльна неабароненай групы. І апошні тып – калі прыбытак традыцыйнага бізнесу накіроўваецца на вырашэнне сацыяльнай праблемы.

Аднак не варта думаць, што ў той жа Расіі сацыяльнае прадпрымальніцтва – суцэльна прыемны працэс. Бо, як і любое прадпрыемства, сацыяльнае функцыянуе паводле ўсіх законаў бізнесу, сутыкаючыся з пытаннямі арэнды, праверак, штрафаў…

“Калі шматдзетная мама захоча адкрыць сацыяльнае прадпрыемства, нярэдка адзіным выйсцем для яе становіцца спажывецкі крэдыт, – распавядае Уладзімір Вайнер пра стымуляванне дзяржавай сацыяльнага бізнесу. – Людзей стымулюе да сацыяльнага прадпрымальніцтва жаданне жыць лепш. У Расіі ёсць Міністэрства эканамічнага развіцця, якое рэкамендуе мясцовым уладам звярнуць увагу на сацыяльнае прадпрымальніцтва. Іншых заканадаўчых рэгуляванняў сацыяльнага бізнесу не існуе. Праўда, прынята стратэгія развіцця малога бізнесу, дзе прапісана неабходнасць стымулявання сацыяльнай эканомікі. Аднак рэальна закон аб сацыяльным прадпрымальніцтве так і не змаглі прыняць. Ніякіх ільгот, кампенсацый, інфармацыйнай падтрымкі і іншых стымулюючых фактараў няма. Сацыяльныя прадпрыемствы ў Расіі рэгіструюцца як звычайнае камерцыйнае ці некамерцыйнае прадпрыемства”.

Увага, конкурс!

Калі ў вас ёсць ідэя, якая дапаможа зрабіць гэты свет лепшым, то майце на ўвазе, што сёння, 4 верасня, адначасова ў Расіі, Казахстане і Беларусі стартуе конкурс сацыяльных стартапаў SAP UP. Пераможца атрымае фінансавую ўзнагароду на падтрымку свайго праекта, яшчэ некалькіх фіналістаў чакаюць замежныя стажыроўкі па сацыяльным прадпрымальніцтве. Падаваць заяўкі могуць не толькі тыя, хто ўжо мае свае сацыяльныя прадпрыемствы, але носьбіты сацыяльна значных ідэй і праектаў. Фіналы конкурса пройдуць з 24 да 30 лістапада  ў Алматы, Маскве і Мінску. Падрабязнасці на сайце sap-up.org.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео