BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польскі погляд на беларускі падатак на “дармаедства”

29.03.2017
Польскі погляд на беларускі падатак на “дармаедства”
“Думка, каб абкласці падаткам кагосьці, хто не працуе, у сітуацыі, калі працы няма, – дурная”, – лічыць эканаміст Цэнтра імя Адама Сміта Роберт Гвяздоўскі.

На запрашэнне Універсітэта ў Беластоку гэты вядомы польскі эканамічны эксперт тлумачыў, якія наступствы маюць накладаныя дзяржавай падаткі.

«Радыё Рацыя»: - Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўвёў так званы “падатак на дармаедства”. Ці такі падатак, паводле Вас, сёння мае падставы, каб існаваць?

Роберт Гвяздоўскі: - Тут няма нічога новага. У Польшчы таксама былі такія падаткі ў часы камунізму. Раней існавалі так званыя “працоўныя лагеры”. Бо не працаваць – гэта вельмі дрэнна. Таму трэба ападаткаваць тых, хто не працуе. Бо калі працавалі, то плацілі падаткі. Адпаведна ўхіленне ад аплаты падаткаў шляхам непрацавання – гэта непатрыятычна. На жаль, так многія думаюць і сёння.

- Але ці можна ў сённяшніх эканамічных умовах існаваць такі падатак у Беларусі?

- Як казаў Бенджамін Франклін, у жыцці непазбежныя толькі дзве рэчы: смерць і падаткі. Аднак смерць выпадае толькі раз у жыцці, а падаткі мусім плаціць пастаянна. Падаткі бываюць розныя, як і іх наступствы. Некаторыя падаткі неразумныя, некаторыя маюць нейкі сэнс. Ідэя ўвесці падатак для тых, хто не працуе, у сітуацыі, калі няма працы, – дурная. Наколькі я ведаю, шмат беларусаў выязджае за мяжу ў пошуках працы.

- А ці цэнтралізаваная сістэма гаспадаркі Беларусі ў сённяшніх сусветных абставінах неяк яшчэ абараняецца?

- Калі б цэнтралізаваная сістэма гаспадаркі магла функцыянаваць, то не разваліўся б Савецкі Саюз. Як правіла, ва ўсіх камуністычных краінах існавала цэнтралізаваная сістэма гаспадаркі. Мы не ў стане цэнтральна кіраваць гаспадаркай. Людзі бываюць розныя, з даволі рознымі жаданнямі. Кожны з іх ставіць перад сабой мэту. І дасягае яе тымі сродкамі, якія мае. Але ў даўжэйшай перспектыве нічога добрага з гэтага не выходзіць.

Роберт Гвяздоўскі – кандыдат юрыдычных навук, прафесар Універсітэта імя Лазарскага, актыўны эканамічны каментатар, эксперт у галіне падаткаў Цэнтра імя Адам Сміта.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео