BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як Беларусь будзе вяртаць даўгі?

17.03.2017
Як Беларусь будзе вяртаць даўгі?
Чарговае спадзяванне на крэдыт МВФ выказаў кіраўнік Беларусі ў час сустрэчы з Пітэрам Долманам, чыноўнікам МВФ, які адказвае за супрацу арганізацыі з Беларуссю.

Як Беларусь будзе вяртаць даўгі сёлета? Паводле дадзеных рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings, чысты зьнешні доўг Беларусі сёньня складае 55% ад ВУП, а на яго абслугоўванне прыпадае 23% ад бягучых плацяжоў у замежнай валюце. Лічыцца, што крытычная адзнака дэфолту — доўг у памеры 60% ад валавога ўнутранага прадукту краіны. Калі аб’ём знешняга доўгу перавышае гэтую адзнаку, крызісы здараюцца з вялікай верагоднасцю. Беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў у каментары «Радыё Рацыя» зазначае, што для Беларусі гэтая лічба крытычная.

– Гэта крытычная сума, таму што фінансавы стан, у якім аказалася краіна, перашкаджае атрыманню новых крэдытаў і распаўсюджванню аблігацый беларускага ўрада, каб атрымаць на 2-4 гады займ на сусветным рынку валют.

Сёлета Беларусь па розных падліках павінна вярнуць 3,5 мільярды долараў унутранай і знешняй запазычанасці. Улічваючы даўгі дзяржаўных банкаў і прадпрыемстваў сума становіцца блізкай да 5 мільярдаў долараў, кажа эканаміст Леанід Заіка.

Беларусь разьлічвае атрымаць крэдыт МВФ на 3,5 млрд. долараў. Паводле міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, засталося толькі «прыняць адпаведнае палітычнае рашэньне і ўвайсьці ў праграму». Пазітыўныя заявы беларускіх чыноўнікаў далёкія ад рэальнасці, кажа Леанід Заіка.

– У краіны 40 млрд. запазычанасці. Беларусь, калі глядзець на штогадовы ВУП, страціла 30 млрд. у штогадовым вылічэнні. Таму даваць такой краіне крэдыты непрадуктыўна. Наўрад ці нейкі чыноўнік возьме на сябе такую працу, каб даць станоўчую ацэнку і рэкамендаваць крэдытаваць Беларусь.

Эканаміст Леў Марголін адзначае, што галоўныя перашкоды для атрымання крэдыту МВФ — гэта субсідыі для ЖКГ і дзяржкіраванне прадпрыемствамі.

– Калі першае яшчэ неяк вырашаецца, то тое, што тычыцца дзяржаўнай уласнасці, – гэта для Лукашэнкі “свяшчэнная карова”. І я не думаю, што ён пойдзе на прыватызацыю ці хаця б на перадачу кіравання дзяржаўнай уласнасцю. У гэтым галоўная праблема. Таму я не бачу, як будзе фінансавацца гэтае пагашэнне запазычанасці.

Нежаданне ісці на рэформы не дае магчымасць не толькі атрымаць крэдыт МВФ, але і затрымлівае чарговы транш Еўразійскага банку развіцця, дзе рашаючы голас належыць Расеі, кажа Леанід Злотнікаў.

– Дзесьці каля мільярда даляраў павінны атрымаць па гэтым крэдыце з фонду стабілізацыі Еўразійскага банку развіцця. Наступны транш не даюць, таму што Беларусь не праводзіць рынкавых рэформ, а пад гэтыя ўмовы выдаваўся крэдыт. Лукашэнка адкрыта прызнае, што гэтыя рэформы праводзіць не будзе. Улічваючы і мітынгі ў краіне, і ўлічваючы ягоную ўпартасць не праводзіць рынкавых рэформ, і сітуацыю ў адносінах з Расеяй, могуць затрымаць і той крэдыт, які ўжо пачаў рэалізоўвацца ў мінулым годзе.

Нягледзячы на складаную сітуацыю, нельга чакаць фінансавага банкруцтва Беларусі сёлета, а агульную сітуацыю ў эканоміцы можна вырашыць выключна дзякуючы рэформам, кажа Леанід Заіка.

– Трэба працаваць, памяняць урад, увесці жорсткі рэжым эканоміі ва ўсіх урадавых структурах. Знізіць заробак на 30%, патрэбны новыя людзі, новая эканмічная палітыка, сур’ёзныя адносіны да бізнеса, сур’ёзныя адносіны да тэхнічных магчымасцяў прарыву беларускай эканомікі. Я магу прывесці прыклад, калі былы міністар адукацыі Беларусі быў на прэзентацыі нашымі навукоўцамі новага 3-D прынтара, першага зробленага ў Беларусі. І ён задаў такое дурное пытанне: “А навошта вы гэта зрабілі?” Людзі сёння ва ўрадзе не тыя, якія мусяць вырашаць праблемы краіны. І яны гэта выдатна разумеюць, таму яны і трымаюцца за ўладу.

Пратэсты супраць Дэкрэту №3 з самага пачатку займелі эканамічныя патрабаванні рэформаў у Беларусі. Некалі Аляксандр Лукашэнка казаў, што гатовы правесці рэформы, але не гатовы народ. Выглядае, што сёння сітуацыя адваротная.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео